• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар: “Майстэрства публічнага выступу для журналістаў і не толькі”

    Чаму аднаго рэпарцёра хочацца слухаць, а іншага — не? Што гэта: харызма, стыль, падача, інтанацыя?

    Пра тое, як па-майстэрстку прамаўляць перад камерай і вялікай аўдыторыяй на бясплатным вэбінары раскажа аўтар курсаў прамоўніцкага майстэрства Ritor.by, кандыдат філалагічных навук Ягор Прыстаўка.

    Гэты зноў нудзіць. Я зноў чую голас прыўкраснага далёка. Зноў мяне калыхаюць інтанацыі чорна-белай тэлевізіі майго дзяцінства: “На паседжанні гродненскага аблвыканкама было вырашана…”, “адбылося двухбаковая сустрэчы кіраўнікоў трох краінаў”. 

    А іншы быццам рэжа словам. Яго мова вабіць, штурхае, абуджае і чапляе душу. Я, быццам, яго ведаю!

    Хочаце, каб вас слухалі? Мой рэцэпт просты. Адключыце лапідарны БТшны стыль. Уключыце жывыя эмоцыі, вядзіце дыялог з гледачом і гаварыце на яго мове. Навучыцца гэтаму паспрабуем на бясплатным вэбінары ад Ягора Прыстаўкі.

    Вэбінар на платформе Zoom у аўторак, 15 снежня з 18:30 да 20:30, праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў.

    Рэгістрацыя ў форме ніжэй

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці