Вэбінар «Пандэмія і выбары: аналізуем новыя сэнсы»
«Антывірусны анлайн-марафон» 30 чэрвеня а 18.30 запрашае на бясплатны вэбінар «Пандэмія і выбары: аналізуем новыя сэнсы» ад Алякандра Класкоўскага для журналістаў, актывістаў ды проста цікаўных.
Многія журналісты ды палітызаваныя беларусы чакалі, што цяперашняя выбарчая кампанія будзе надзвычай сумнай. Але яна разгортваецца дынамічна, драматычна і непрадказальна.
Тут вам і уплыў «кароны», і з’яўленне, пры тым што традыцыйная апазіцыя скісла, чорцікаў з табакеркі — новых альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, і нечакана вострая пастаноўка пытання пра руку Масквы…
Пра выклікі гэтай кампаніі для тых, хто яе асвятляе, і будзе ісці гаворка на вэбінары «Пандэмія і выбары: аналізуем новыя сэнсы».
Чым патлумачыць феномен «падпісной рэвалюцыі»? Чаму ўлады ад пачатку абралі сілавы сцэнар і чаго ад іх чакаць далей? Якія шанцы ў Віктара Бабарыкі? Як зрэагуюць на гэтыя выбары Расія і Захад? Якое выйсце для апанентаў рэжыму, калі падлік галасоў непразрысты, а вулічная актыўнасць задушваецца?
Паразважаем, як падаваць медыйнай аўдыторыі гэтыя ды іншыя гарачыя тэмы кампаніі, арыентавацца ў інфармацыйных ды прапагандысцкіх плынях, выкрываць фэйкі, пазбягаць пастак, выкарыстоўваць розныя жанры і розныя платформы для прасоўвання кантэнту.
Фота Радыё Свабода
Вядоўца — кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі.
Вэбінар на платформе ZOOM адбудзецца 30 чэрвеня а 18.30 ‑20.30. Івэнт ладзіць установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА на вэбінар можна да 30 чэрвеня, 18.00.
Рэгістрацыя можа быць закрыта датэрмінова, калі колькасць удзельнікаў дасягне 100.