Вэбінар «Прававое рэгуляванне дзейнасці СМІ»
Кампанія “За права на інфармацыю” (БАЖ) і Фонд “Масавыя камунікацыі” (fmcom) запрашаюць на сумесныя вэбінары 30 красавіка і 7 траўня па тэме прававога рэгулявання дзейнасці СМІ. У праграме — тэорыя і практыка.
Эксперты Сяргей Зікрацкі, Алена Лысакова і Аляксей Казлюк распавядуць пра патрабаванні да інфармацыйных матэрыялаў, адказнасць журналіста і СМІ, забеспячэнне доказаў пры распаўсюдзе інфармацыі.
Праграма вэбінараў:
Вэбінар 30 красавіка, 15.00 – 17.00
Блок 1. Сяргей Зікрацкі, 15.00 – 15.30
— рэкламныя і нерэкламныя артыкулы, правядзенне рэкламных гульняў.
Блок 2. Алена Лысакова, 15.30 – 16.30
— агульныя патрабаванні да інфармацыйных матэрыялаў, адказнасць журналіста і СМІ, забеспячэнне доказаў;
— выкарыстанне інфармацыі з сацсетак, прыватнае жыццё;
Блок 3. Аляксей Казлюк: 16.30 – 17.00
— персанальныя дадзеныя;
— экстрэмісцкі кантэнт;
— блакавання сайтаў / паблікаў.
Вэбінар 7 траўня, 15.00 – 17.00
Блок 1. Алена Лысакова
— абарона гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі;
Блок 2. Сяргей Зікрацкі
— заканадаўства аб аўтарскім праве.
Пасля рэгістрацыі атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.
Прапановы і заўвагі дасылайце на pravanainfo@gmail.com
Заставайцеся дома, беражыце сябе!