Вебінар «Праверка СМІ адлегласцю: як эміграваць, але не згубіць сваю аўдыторыю»
За 2020–2021 год у эміграцыі апынуліся амаль усе незалежныя беларускія медыі. Але яны працягваюць паспяхова працаваць: здабываць эксклюзівы, праводзіць расследаванні. І ў больш шырокім сэнсе — дакладна адлюстроўваць сітуацыю ў краіне, доступ у якую ім забаронены.
Як гэта атрымліваецца і якія тут ёсць варыянты? Пагаворым пра гэта 10 лютага 2022 года з галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Паўлам Свярдловым падчас вебінара «Праверка СМІ адлегласцю: як эміграваць, але не згубіць сваю аўдыторыю».
Абмяркуем:
Як працаваць з аўдыторыяй і захоўваць кантакт з ёй, калі рэдакцыя знаходзіцца за мяжой;
Як здалёк здабываць эксклюзіўную інфармацыю пра Беларусь;
Як у такіх умовах прытрымлівацца прафесійных стандартаў;
І зрэшты, якія перавагі дае медыя рэлакацыя.Вебінар адбудзецца на платформе ZOOM у чацвер 10 лютага з 18.30 да 20.30 па Мінску. Рэгістрацыя да 8 лютага, 23.59.
Для удзелу ў вебінары заполніце, калі ласка, невялікую форму
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку за дзень, а таксама за гадзіну да пачатку вебінара.
Вебінар праводзіць Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць».