• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар з адвакатам Таццянай Лішанковай пра бяспеку журналістаў і тактыку паводзін у судзе

    Кампанія “За права на інфармацыю” запрашае на вэбінар з адвакатам Таццянай Лішанковай. Пагаворым пра бяспеку журналістаў і тактыку паводзін пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

    Як паводзіць сябе з супрацоўнікамі міліцыі, што патрабаваць, падпісваць пратакол альбо не, як паводзіць сябе ў судзе і іншае.

    Рэгістрацыя https://docs.google.com/forms/d/e/1­FAIpQLS­dQ­cA-7lq7I1dxBlKOn6GIKghnkt85u2l68JXkYw3nAzrYOtQ/viewform

    Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.  

    Прапановы і заўвагі дасылайце на pravanainfo@gmail.com .

    Заставайцеся дома, беражыце сябе!  

     

    Звярніце ўвагу!

    У красавіку кампанія “За права на інфармацыю” правядзе шэраг вэбінараў. Сачыце за анонсамі на нашым сайце!

     

    23 красавіка

    18.00 – 19.30

    Аналітык «Кошту ўрада» Жана Кулакова навучыць працаваць з бюджэтнымі дадзенымі: як пісаць пра бюджэт, каб гэта было цікава і без памылак.

     

    30 красавіка

    15.00 – 17.00

    Сумесна з Фондам «Масавыя камунікацыі» (fm.com) мы  ўздымем тэму прававога рэгулявання дзейнасці СМІ.

    Юрысты Сяргей Зікрацкі, Алена Лысакова і Аляксей Казлюк распавядуць пра прававое рэгуляванне зместу інфармацыйных паведамленняў, абавязкі і адказнасць журналіста і рэдакцыі паводле Закона аб СМІ, рэкламныя і нерэкламныя артыкулы, правядзенне рэкламных гульняў, забеспячэнне доказаў пры распаўсюдзе інфармацыі. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці