• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выстава “Беларусы ў Войску Польскім”

    “Беларусы ў Войску Польскім” вяртаюцца. 6 ліпеня ў 17–00 у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы “Беларусы ў Войску Польскім 1939–1945 гг. з прыватнага архіва Ігара Мельнікава”.

    Выстава прысвечана ўдзелу беларусаў у складзе Войска Польскага ў баявых дзеяннях супраць нацыстаў на розных франтах Другой Сусветнай вайны. Госці выставы ўбачаць унікальныя фотаздымкі, дакументы і іншыя артэфакты з калекцыі беларускага гісторыка Ігара Мельнікава.

    Выстава арганізавана пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці