Як беларускія медыя пішуць пра Германію, а нямецкія — пра Беларусь?
Мерапрыемства ў фэйсбуку: https://www.facebook.com/
-
у якім беларускім медыя ўсе навіны пра міграцыю ў Нямеччыну звязаны з крыміналам?
-
якое нямецкае медыя называе Беларусь «невядома дзе»?
-
хто ў Белаурси больш за ўсіх піша пра нямецкія навіны, а хто малюе Нямеччыну краінай прыродных катаклізмаў?
Таксама ў дыскусіі возьмуць удзел Дзмітрый Страціеўскі (Германія), намеснік дырэктара Берлінскага Цэнтра вывучэння Усходняй Еўропы (Osteuropa-Zentrum Berlin e.V.), і Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт, карэспандэнт Deutsche Welle. Разам мы абмяркуем, чаму ў беларускіх і нямецкіх мэдыяў існуе такая сітуацыя і як яе можна палепшыць. Мадэратарам дыскусіі выступіць Пётр Рудкоўскі, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS).