• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Зацьменне”: новая выстава мастака Алеся Мары

    Адкрыццё мастацкай выставы Алеся Марачкіна «Зацьменне» адбудзецца ў сераду 19 лютага ў Мінску. Выстава арганізаваная пры дапамозе Праваабарончага цэнтру “Вясна” і экспануецца ўпершыню на асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

    Новыя працы мастака прысвечаныя грамадска-значным падзеям апошніх гадоў і адлюстроўваюць сацыяльна-палітычную сітуацыю ў Беларусі праз уласны погляд творцы на культуру і дух беларускага народа.

    Тэматыка твораў Алеся Марачкіна (Алеся Мары) прысвечаная гістарычным падзеям мінулага і сучаснасці, раскрывае багацце духоўнай культуры беларускага народа. Мастак вядомы як стваральнік партрэтаў многіх гістарычных асоб, серыі партрэтаў «Мае сучаснікі», аўтар цыклу твораў «Народныя легенды і паданні».  Сярод вядомых прац Марачкіна – «Маці Божая ахвяр Чарнобыля», «Палеская мадонна», “Плошча” і інш.

    Шмат прац мастака сёння захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у музеях і прыватных галерэях Беларусі, Польшчы, Германіі, ЗША.

    Дзе і калі?

    Асветніцкая пляцоўка “Тэрыторыя правоў”, Мінск, вул. Ложынская 16, памяшканне 404, (ст. метро Уручча).

    19 лютага, серада. Пачатак у 18–00.

    Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу Алеся Марачкіна і паслухаць мастака.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці