• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў” запрашае на прэзэнтацыю аднаўленьня сваёй дзейнасьці

    5 траўня ЗБС запрашае на прэзэнтацыю аднаўленьня сваёй дзейнасьці

    Што адбудзецца? Прэзэнтацыя студэнцкай арганізацыі “Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў”
    Калі адбудзецца? 5 траўня а 18:30
    Дзе адбудзецца? Журналісцкая майстэрня “Прэс Клуб”, вул. Веры Харужай 3, оф. 601
     
     Самы папулярны на цяперашні час студэнцкі рух #студэнтысупраць аб’ядноўваецца са старэйшай студэнцкай арганізацыяй “Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў” дзеля стварэньня новага незалежнага студэнцкага руху. Новая каманда, новыя мэты, свежыя ідэі і лепшыя традыцыі – вось усё тое, што ўбярэ ў сябе новае студэнцкае аб’яднаньне.
     
     На прэзэнтацыі вы даведаецеся пра гісторыю Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў, ці проста ЗБС, даведаецеся пра нашыя ідэі і накірункі дзейнасьці. Мы распавядзем, за што будзем змагацца, чаго ад нас чакаць у бліжэйшай будучыні і чаго мы абавязкова даб’емся з дапамогай нашых сяброў. На прэзэнтацыі вы даведаецеся, што абазначае абрэвіятура “СД” і чаму гэта ня меньш значная падзея, чым аднаўленьне нашай арганізацыі. 
     
    Пасьля гэтага, вы зможаце ў прыемнай атмасферы задаць любыя пытанні арганізатарам і сябрам ЗБС. Таму мы запрашаем вас на нашае вялікае свята, бо прэзэнтацыя – гэта маніфест, які мы выпусцім у сьвет, заявіўшы пра сабе і свае намеры.

    Мы будзем рады бачыць вашую рэдакцыю на нашай прэзентацыі і вельмі просім адрэагаваць на гэты ліст! 

    Калі вы маеце пытаньні, то тэльце па +37529 3081098 (Яўген)
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці