• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жывая Бібліятэка да Дня правоў чалавека 11 снежня

    11 снежня Суполка “Жывая Бібліятэка” сумесна з валанцёрскай ініцыятывай народнай адукацыі “АБФ Літва” запрашае вас наведаць Жывую Бібліятэку, прысвечаную Дню правоў чалавека! Ужо не першы год мы ладзім нашыя мерапрыемствы з гэтай нагоды і спадзяемся не спыняцца і ў будучым.

    Што такое Жывая Бібліятэка? Гэта фармат, дзе ў якасці Кніг выступаюць людзі, якія распавядаюць пра свой уласны досвед, звязаны з пэўнай ідэнтычнасцю, рэдкай прафесіяй, нязвыклым для “большасці” ладам жыцця альбо светапоглядамі. Мэта Жывых Бібліятэк – барацьба са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй.

    Калі: 11 снежня (субота), 12:00 – 14:30

    Дзе: Zoom

    Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы. Канец рэгістрацыі — 10 снежня а 23:59. 

    Раніцай у дзень мерапрыемства зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e‑mail спасылку на ZOOM-канферэнцыю.

    На мерапрыемстве ў вас будзе магчымасць шчыра пагутарыць з Кнігамі на актуальныя тэмы, задаць свае пытанні і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства. У гэтым годзе вы зможаце паслухать наступныя Жывыя Кнігі: “Праца ў праваабароне”, “Транс*персона”, “Правы чалавека”, “Вымушаная міграцыя”.

    Жывая Бібліятэка прысвечана Дню правоў чалавека – 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, а статус свята гэтаму дню быў нададзены праз 2 гады – у 1950 годзе. Больш можна прачытаць на сайце ААН.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці