“Жывая Бібліятэка” да Дня правоў чалавека
7 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у Беларусі і WATCH DOCS Belarus запрашаюць на “Жывую Бібліятэку”, дзе людзі — гэта Кнігі, якія распавядаюць пра свой уласны досвед, і дзе разбураюцца стэрэатыпы.
“Жывая Бібліятэка” накіравана на барацьбу са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй. Тут вы паразмаўляеце з “Жывымі Кнігамі” — гэтыя людзі маюць пэўную ідэнтычнасць, незвычайны досвед ці лад жыцця, спецыфічную прафесію і з гэтымі людзьмі звязаны стэрэатыпы ў беларускім грамадстве.
Жывая Бібліятэка дае магчымасць шчыра паразмаўляць у невялікай групе з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень, і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства.
Калі: 7 снежня (субота), 13:00 — 18:00
Дзе: ОК16 (вуліца Кастрычніцкая 16к25), Мінск
Мерапрыемства адбудзецца ў межах фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus. Адразу пасля “Жывой Бібліятэкі” 7 снежня ў ОК16 пройдуць:
- 18:30 паказ фільма “Сустрэча выпускнікоў” (Швецыя, 2015, рэж. Анна Адэл) і дыскусія пра праблемы булінгу ў школе;
- 21:30 паказ фільма «Атам» (Марк Казінс, Вялікабрытанія, 2015).
З праграмай фестывалю можна пазнаёміцца на сайце https://watchdocs.by/.
Больш інфармацыі пра фармат “Жывой Бібліятэкі” вы можаце знайсці на сайце http://humanlibrary.by/. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да нас у ВК, FB, Instagram, Telegram або пісаць на скрыню human.library.belarus@gmail.com.