• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чаго чакаць незалежным СМІ (парадыгма на пару гадзін)

    ­­­­Пазначым.

    - Галоўная тэма: вяртанне ў дзярж­аўныя сістэмы распаўсюду «Народнай волі» і «Нашай Нівы».

    - Гал­оўна­е п­ытанне: ці ёсц­ь гэт­а паказ­чыкам пачатку лібералізацыі ў сферы СМІ ці толькі дэманстратыўным крокам наперад, за які­м могуць пайсці і два назад?

    Нельга зазірнуць у будучыню і дакладна сказаць, што адбудзецца заўтра і ці будзе наогул гэтае «заўтра». Не заўсёды можна ацаніць і тое, што здзяйсняецца сёння ці адбылося ўчора. Калі гавораць­ эмоцыі і чаканні, розум звычайна блукае паміж версіямі, як між трох соснаў (у нашым выпадку — нават дзвюх). Любую падзею можна расцэньваць абсалютна з супрацьлеглых пазіцый. Паглядзіце, напрыклад, на закаханых («заангажаваных»): як яны схільныя памыляцца, калі не ўпэўненыя, калі спадзяюцца і адначасова баяцца памыліцца. (Як памыляюцца ўпэўненыя — тэма асобная).

    І ўсё ж паспрабуем асэнсаваць, што мы маем зараз. І параўнаць з тым, што мелі, што спадзяваліся атрымаць ці, насупраць, рызыкавалі страціць.

    Сродкаў масавай інфармацыі тычацца два пункты тактычных саступак (ці стратэгічных прарываў (?)) афіцыйнага Мінску.

    Першы: вяртанне ў дзяржаўныя сістэмы распаўсюду і беларускія друкарні двух выданняў (адно з якіх, заўважым, і без таго друкавалася на Беларусі, — і гэта дэманструе ці то ступень падрыхтоўкі зыходных дакументаў уладамі, ці іх шчырасць у перамовах з Захадам).

    Другі пункт: сённяшні (24.11.08.) «круглы стол» пад эгідай АБСЕ на тэму «Інтэрнет-СМІ: выклікі XXI стагоддзя». Разглядаць гэты пункт у кантэксце галоўнага пытання асаблівага сэнсу не мае: гэта, хутчэй, крок насустрач з боку Еўропы: падзяліцца ведамі, абмеркаваць сумесна. Таму сканцэнтруемся на першым.

    Ці добра, што «НН» і «НВ» вернуцца ў шапікі і ў падпіску?
    Безумоўна. Калі, нарэшце, вернуцца.
    Але ці з’яўляецца гэта прынцыповым вырашэннем праблемы дыскрымінацыі незалежных СМІ (яшчэ больш за дзесятак якіх маюць тыя самыя праблемы)?
    Безумоўна… што? Не? Ці — не безумоўна?

    Надзеі ўжо з’явіліся, але ж нездарма грэкі (старажытныя) казалі, што надзея — горшы вораг.

    Інфармацыя для роздуму.
    Месяц таму БАЖ вызначыў некалькі крытэраў паляпшэння сітуацыі ў галіне свабоды выказвання і прывёў паказчыкі руху да выканання гэтых крытэраў:
    1. Забеспячэнне роўных эканамічных умоваў для СМІ розных форм уласнасці.
    2. Забеспячэнне рэальнага доступу да інфармацыі.
    3. Прывядзенне беларускага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі прававымі нормамі.

    Дык вось. Пакуль гаворка Беларусі і Еўр­опы — падкрэсліваю, гаворка! — ідзе пераважна аб першым пункце, прычым тычыцца толькі двух выданняў — так, знакавых, але ж толькі двух з паўтара дзесяткаў!
    Пра другі пункт — не журналістам расказваць.

    Па каментар наконт трэцяга пункту можна звярнуцца да прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ (офіс якога, між іншым, і з’яўляецца адным з арганізатараў «круглага стала» аб Інтэрнет-СМІ).

    Параўнай­це, што прапанаваў офіс Харашці яшчэ на пачатку 2005 года, з тым, што адбылося:

    ­­Прапаноўвалася Адбылося
    Лібералізаваць дзеючы закон аб СМІ У 2008 годзе прыняты новы закон, які расцэньваецца і Прадстаўніком АБСЕ па свабодзе СМІ, і іншымі міжнароднымі структурамі як рэпрэсіўны https://baj.media/m‑p-viewpub-tid-1-pid-5195.html
    Міністэрству інфармацыі адмовіцца ад практыкі вынясення папярэджанняў і прыпынення дзейнасці газет У параўнанні з 2004 годам, калі прыпынялася дзейнасць двух з паловай дзесяткаў выданняў, сітуацыя значна палепшылася. Але папярэджанні — прычым, па самых нязначных падставах — выносяцца і па сёння. А замест прыпынення дзейнасці незалежныя выданні сустрэліся з фактычнай забаронай на распаўсюд па падпісцы і ў газетных шапіках (набыло масавы характар якраз у 2005 годзе)
    Рэкамендаваць дзяржаўным органам лібералізаваць
    законы, якія прадугледжваюць адказнасць за паклёп і адмяніць
    крымінальную адказнасць за абразу
    Рэкамендаваныя Канстытуцыйным судом папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія б выключалі крымінальную адказнасць за крытыку, не ўнесеныя. Больш за тое, Крымінальны кодэкс дапоўнены, у прыватнасці, арт. 369–1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (уступіў у сілу ў 2006 годзе).  А ў 2007 годзе прыняты закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», які дазваляе прызнаваць інфармацыйную прадукцыю экстрэмісцкімі матэрыяламі без экспертызы і ставіць пытанне аб крымінальнай адказнасці вінаватых у яе вырабе ці распаўсюдзе
    ­Прыватызаваць дзяржаўныя СМІ замест падтрымкі іх з дзяржаўнага бюджэту У параўнанні з 2005 годам падтрымка дзяржаўных медыя ў 2008 годзе вырасла амаль удвая (з 40 млн. долараў да больш чым 70 млн.)
    Рэкамендаваць дзяржаўным СМІ выказваць альтэрнатыўныя пункты гледжання Падчас парламенцкіх выбараў 2008 года ўсім зарэгістраваным кандыдатам, у тым ліку дэмакратычным, прадастаўлялася магчымасць выступіць па тэлеканале у фармаце «говорящей головы», а ў газеце – з праграмай у «братэрскай магіле». Пасля выбараў прадстаўнікі апазіцыі, нават ужо запрошаныя ў эфір, не змаглі ўзяць удзелу ў тэлевізійным ток-шоў, якое было прысвечана вынікам выбараў https://baj.media/m‑p-viewpub-tid-1-pid-5749.html
    Прыватызаваць адзін з нацыянальных тэлеканалаў і ператварыць другі ў грамадскі Без каментароў
    Ураду ўтрымацца ад захадаў па блакаванні і фільтрацыі інфармацыі ў Інтэрнеце. Працягнуць кансультацыі па заканапраекце, які рэгулюе доступ ў Інтэрнет у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Узгадка пра Інтэрнет знікла з закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», але з’явілася ў новым законе «Аб СМІ». Права рэгулявання Інтэрнет-СМІ д­элегавана менавіта ўраду.
    Правядзенне канферэнцыі на гэты конт і ёсць, відаць, паказчыкам працягу кансультавання. Засталося дачакацца вынікаў.

    Параўнанне з 2005 годам яскрава дэманструе накіруна­к, у якім рухалася дзяржава апошнія гады.
    Дык чаго ж чакаць незалежным СМІ сёння­?
    Адказаў можа быць шмат, а значыць — ніводнаму з іх вялікага даверу няма. Акрамя, здаецца, аднаго, вядомага: спадзявацца на лепшае, але рыхтавацца да горшага.

    І хай сабе мы памылімся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці