788

Анонс Тыдня супраць фашызму і ксенафобіі ў Беларусі

04.11.2016 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Сённяшні свет - бардак. Зводкі навін штодня складаюцца з сітуацыяў, поўных агрэсіі і нянавісці адных людзей у адносінах да іншых. Ці можам мы на гэта паўплываць?

https://baj.media/sites/default/files/event/preview/poster_bel_web.jpg

9 лістапада - Міжнародны дзень супраць фашызму і антысемітызму. Моладзевая Праваабарончая група-Беларусь сумесна з:

  • MAKEOUT - праэкт пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі;
  • Праўныя Дарэктары” - асветніцка-адукацыйная ініцыятыва па правах чалавека, антырасізме, антытаталітарызме і антымілітарызме;
  • BarankiPunx” - ініцыятыва маладых панкаў, якая працуе ў Баранавічах з тэмамі супрацьстаяння дыскрымінацыі;
  • інтэрактыўныя праекты Дома-музэя Ганны Франк па правах чалавека і гістарычнай памяці (Нідэрланды)

традыцыйна далучаецца да  Агульнаеўрапейскага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму, ініцыяванай пры падтрымцы Еўрапейскага аб'яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.

У межах Тыдня пройдзе шэраг мерапрыемстваў, з дапамогай якіх будуць паднятыя важныя пытанні, якія датычацца кожнага сучаснага чалавека.

9 лістапада ў Менску будзе арганізаваны Вечар антыфашыстоўскіх ролікаў. Прагляд пачнецца а 19:00 у памяшканні па адрасе: Ціміразева, 46а, Ynot. Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Музеем Ганны Франк (Нідэрланды).

11 лістапада да Тыдня далучыцца Магілёў. Ініцыятыва «Праўныя Дарэктары» правядзе прагляд і абмеркаванне фільма з дыскусіяй «Ганна Арэндт». Пачатак а 18:20 у грамадскім цэнтры «Кола».

12 лістапада сумесна з «MakeOut» ў Менску пройдзе ўводны семінар па "Глыбінным антыфашызме". Правядзенне мерапрыемства запланавана на 13:00-15:00. Анкету запаўняць тут.

13 лістапада зноў жа сумесна з «MakeOut» ў Менску пройдзе паказ і абмеркаванне тэматычнага фільма. Пачатак а 18:00.

У гэты ж дзень, 13 лістапада, у Баранавічах сумесна з «BarankiPunx» пройдзе прагляд фільма «Экстрэмісткі». Арганізатары будуць чакаць Вас а 16:00. Пасля будзе арганізаваная дыскусія і рэп-канцэрт у падтрымку тэмы. Адрас: Клубная, 6.

18 лістапада ў Горадні Вы зможаце прайсці Ўводны семінар у канцэпцыю “Глыбіннага антыфашызму”. Мерапрыемства пачнецца а 18:30.

Важна! Для ўдзелу ў семінарах Вам неабходна запоўніць анкету ўдзельніка, пасля чаго арганізатары звяжуцца з Вамі і паведамяць пра месца правядзення мерапрыемства.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!