• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі фатограф папрасіў люблінцаў сфатаграфавацца на двухногім зэдліку. Паглядзіце, што атрымалася

    На цэнтральнай плошчы Любліна да 2-га лістпада можна паглядзець выставу беларускага фатографа Змітра Вайноўскага пад назвай «На нашым месцы». Для таго каб зладзіць выставу, фатограф прасіў люблінцаў пасядзець на двухногім зэдліку. Ідэя была ў тым, каб даць людзям зразумець, як адчуваюць сябе эмігранты ў чужой краіне.

    «На нашым месцы» — гэта запрашэнне жыхарам горада літаральна адчуць сябе на месцы бежанцаў у чужой краіне, — адзначаецца ў апісанні праекта, — паспрабаваць знайсці раўнавагу на нязручным хісткім зэдліку без адной нагі».

    Як прыйшла ідэя фотапраекта

    «Метафара зэдліка для фотапраекта прыйшла неяк сама па сабе, — успамінае Вайноўскі. — Таму што менавіта гэтую фразу ты чуеш, калі наведваеш іміграцыйны офіс. «Калі ласка, сядайце!». І менавіта седзячы на зэдліку, ты ўдзельнічаеш у розных фармальных размовах аб сваім статусе, дакументах, якія трэба здаць, падпісаць ці пачакаць. Часам, нервова сціскаючы край сядзення, ты прыкладаеш усе намаганні, каб разгадаць эмоцыі і недаказкі офіснага супрацоўнка. А у іншыя дні застаецца толькі бездапаможнасць: здаецца, што яшчэ крышачку — і ты амаль страціш усялякую… раўнавагу, баланс, надзею…»

    Як рэагавалі людзі?

    Зміцер Вайноўскі адзначае, што заўважаў розныя рэакцыі палякаў на сваю прапанову пасядзець на нязручным зэдліку: 

    «<…> некаторыя людзі амаль прафесійна садзіліся на няўстойлівы табурэт, быццам для іх не мае ніякага значэння, наколькі гэта можа быць цяжка. Таксама я бачыў і тых, хто змагаўся за захаванне раўнавагі».

    Для каго праект

    Цягам двух гадоў больш за 50 000 беларусаў былі вымушаныя эміграваць і пераехалі ў Польшчу. У лютым 2022, пасля нападу Расіі на Украіну, хваля мігрантаў з Беларусі папоўнілася мільёнамі ўкранцаў.

    Прыбываючы ў новую бяспечную краіну, уцекачы сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі, звязанымі з фінансавай нявызначанасцю, камунікатыўнымі цяжкасцямі, культурным шокам і, вядома, бюракратыяй, з якой практычна немагчыма справіцца без падтрымкі мясцовых чыноўнікаў, якія спачуваюць новапрыбылым і нярэдка шчыра падзяляюць іх няпросты эмацыйны стан.

    Беларускі фатограф дзякуе мясцовым жыхарам, якія спачуваюць бежанцам і дапамагаюць справіцца з усімі шматлікімі праблемамі, якія ўзнікаюць пры пераездзе:

    «Я ўдзячны кожнаму спагадліваму люблінцу і кожнай люблінцы за тое, што яны робяць для нас. У рэшце рэшт, мне пашанцавала быць там, дзе я ёсць, і я шчаслівы, што сустрэў людзей, якія шчыра клапоцяцца пра менш прывілеяваных — менш прывілеяваных, але ўсё яшчэ поўных рашучасці рухацца наперад»

    Чытайце яшчэ: 

    У Гаазе судзяць заснавальніка «Радыё тысячы пагоркаў», якое заклікала да генацыду ў Руандзе

    Тры беларускі запусцілі ток-шоу «Трэба пагаварыць»

    Эксперты ААН заклікаюць неадкладна вызваліць Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і іншых праваабаронцаў у Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці