2194

Беларускі журналіст Паўлюк Быкоўскі атрымаў узнагароду падчас Russian Interactive Week

03.11.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Беларускі журналіст і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі атрымаў прэмію "Dot-журналістыка" ў намінацыі "Чым жыве галіна".

Прэмія "DOT Журналістыка" была ўручаная падчас Russian Interactive Week.

Былі ўганараваныя лаўрэаты Чацвёртай штогадовай прэміі для журналістаў, якія пішуць аб даменах і іншых сістэмах адрасавання інтэрнэту "Dot-журналістыка". У гэтым годзе заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі каля 40 журналістаў, якія прадставілі на суд журы больш за 80 матэрыялаў: аналітычных артыкулаў, аглядаў, рэпартажаў і навінавых нататак. Сярод удзельнікаў буйныя федэральныя СМІ, галіновыя онлайн-выданні, рэгіянальныя і замежныя СМІ.

Беларускі журналіст і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі атрымаў спецыяльны прыз ад Каардынацыйнага цэнтра даменаў .RU / .РФ і ад Расійскай асацыяцыі электронных камунікацый. Каардынацыйны цэнтр узнагародзіў журналіста Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага за асвятленне Першага беларускага форуму па кіраванні інтэрнэтам.

RIW (Russian Interactive Week) з'яўляецца буйной штогадовай выставачна-канферэнцыйнай падзеяй галіны высокіх тэхналогій у Расіі.

У рамках RIW  удзельнікі знаёміліся ​​з прадуктамі, паслугамі і новымі інтэрнэт-праектамі вядучых IT-кампаній і медыя-холдынгаў.

Праграма Форуму прадугледжвала 120 секцый, круглых сталоў і панэльных дыскусій, больш за 600 дакладчыкаў і больш за 4 500 прафесійных удзельнікаў.

ГА "БАЖ" віншуе Паўлюка Быкоўскага!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!