• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сайт і сацсеткі навінавага партала Proinfo.news, TikTok-акаўнт «Медыя-Палесся»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 13 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    навінавы партал Proinfo.news

    Скрыншот навінавага партала Proinfo.news

    У яго ўключылі сайт PROINFO (ідэнтыфікатар https://proinfo.news), які публікуе навіны Лунінецкага раёна. «Экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй яго прызнаў 10 жніўня 2026 года суд Ленінскага раёна Брэста.

    «Экстрэмісцкім» прызнаны кантэнт і  звязаных з ім інтэрнэт-рэсурсы:

    • суполку «Про Инфо» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар https://vk.com/proinfomedia);
    • старонку «Про Лунинец» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/inform.privet);
    • Telegram-канал Proin­fo (ідэнтыфікатар https://t.me/proinfonews1);
    • суполку Proin­fo Infor­máti­ca ў сацыяльнай сетцы X (ідэнтыфікатар https://x.com/Proinfo).

    Некаторыя з гэтых інтэрнэт-рэсурсаў былі згаданыя ў рашэнні КДБ ад 7 траўня гэтага года, дзе вялося пра прызнанне «экстрэмісцкім фармаваннем» «Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Чаму супрацоўнікі КДБ вырашылі, што гэтая грамадская арганізацыя звязана з лунінецкім навінавым парталам, невядома. Але ніякага дачынення да сайта PROINFO і афіляваных з ім сацсетак і месенджараў БАЖ не мае.

    Гэтаксама 10 жніўня 2026 года суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў «экстрэмісцкім» кантэнт акаўнта ў Tik­Tok з назвай Palesse/mediapalesse (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@mediapalesse). Гэты інтэрнэт-рэсурс звязаны з анлайн-выданнем Media-Polesye, адным з самых папулярных незалежных выданняў рэгіёна. Іншыя сацсеткі выдання былі прызнаны «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй яшчэ раней — у 2021, 2022 і 2024 гадах.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі і яшчэ адзін навінавы акаўнт у Tik­Tok — старонку per­shy (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@pershy?lang=ru-RU). Там у відэафармаце публікуюцца  навіны з Беларусі і ўсяго свету, інтэрнэт-рэсурс мае амаль 50 тысяч падпісчыкаў. Яго змест 7 жніўня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкім» суд Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

    12 жніўня 2026 года суд Заводскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй адразу шэсць кніг. Сярод іх кніга «Быкаў на Свабодзе», выдадзеная «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», і кніга «Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970–1985 гг.», аўтарам якой з’яўляецца экс-палітвязень, пісьменнік і публіцыст Павел Севярынец.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.