• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў асудзіла вырак Слаўнікавай: Журналісты — не экстрэмісты!

    3 жніўня абласны суд у Гомелі ў закрытым працэсе прысудзіў журналістку Ірыну Слаўнікаву да 5 гадоў пазбаўлення волі. Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) далучаецца да Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) у закліках да адмены гэтага адвольнага і незаконнага рашэння суда.

    Журналістку, якая з’яўляецца віцэ-прэзідэнткай БАЖ, прызналі вінаватай у арганізацыі калектыўных дзеянняў, якія сур’ёзна падрываюць грамадскі парадак, а таксама ў стварэнні або кіраўніцтве экстрэмісцкай групоўкай. У апошнім маецца на ўвазе тэлеканал «Белсат» , які беларуская дыктатура лічыць экстрэмісцкай арганізацыяй.

    Працэс доўжыўся амаль паўтара месяца. Суддзя Мікалай Доля разглядаў справу ў закрытым рэжыме. Пракурорам выступіла прадстаўнік пракуратуры Ірына Падкавырава .

    Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку затрымалі ў кастрычніку 2021 году ў менскім аэрапорце, калі вярталіся з адпачынку ў Эгіпце. Іх адправілі ў турму пад адміністрацыйны арышт нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а потым за «хуліганства».

    Аляксандра Лойку вызвалілі праз 45 сутак, а Ірыну так і не вызвалілі. Пасля месяца адміністратыўнага арышту яе абвінавацілі ў крымінальнай справе нібыта за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Беларускае правасудзьдзе тады дадало новыя абвінавачаньні: «стварэньне экстрэмісцкай групоўкі альбо кіраўніцтва такой групоўкай або структурным падразьдзяленьнем, якое ўваходзіць у яе склад».

    «Гэтым ганебным і нелегітымным прысудам беларускае правасуддзе прыраўноўвае права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, гарантаванае Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека, да экстрэмісцкай дзейнасці», — заявіла прэзідэнт EFJ Мая Север . «Беларуская дыктатура працягвае пераслед журналістаў, якія проста рэалізуюць сваё права на свабоду выказвання. Журналісты — не экстрэмісты, і прытрымлівацца меркаванняў, адрозных ад уладаў, не з’яўляецца злачынствам».

    «ЕФЖ далучаецца да БАЖ у закліках да адмены прысуду Ірыне Слаўнікавай і неадкладнага вызвалення 29 медыяпрафесіяналаў, якія зараз знаходзяцца за кратамі ў Беларусі » , — дадаў генеральны сакратар ЕФЖ Рыкарда Гуцьерэс . «Мы заклікаем Эўразьвяз, Раду Эўропы і АБСЭ прыняць неабходныя меры для выяўленьня і пакараньня ўдзельнікаў беларускіх рэпрэсіяў».

    Разам з беларускімі праваабарончымі арганізацыямі ЕФЖ і БАЖ лічаць Ірыну Слаўнікаву палітзняволенай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці