3050

Фільм па кнізе журналіста Аляксандра Фядуты перамог на фестывалі ў Шчэціне (відэа)

27.10.2015 Крыніца: belsat.eu

 

Стужка Віктара Корзуна атрымала ўзнагароду мэра Шчэціна за лепшы фільм у польскім конкурсе Шчэцінскага Еўрапейскага кінафестывалю 2015.

Фільм зняты паводле кнігі журналіста Аляксандра Фядуты «Амерыканскія вершы», але шмат увабраў з таго, што засталося па-за друкаванымі радкамі. У выданні апісваюцца 110 дзён, праведзеных аўтарам у гэтак званай «амерыканцы» пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Галоўная ідэя фільму – змяніць жанр з драмы на камедыю. Жудасная дзяржаўная махіна малюецца ў іранічных фарбах, робіцца смешнаю, ператвараецца ў карыкатуру на самую сябе.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!