• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мой бацька — Павал Шарамет». Дзеці забітага журналіста расказалі, якім бацькам ён быў. ВІДЭА

    28 лістапада беларускаму журналісту Паўлу Шарамету споўнілася б 46 гадоў. Ён быў забіты невядомымі 20 ліпеня 2016 году ў Кіеве.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/874dfcd1-6873-4791-8a77-57e40ef56a13_w1023_r1_s.jpg

    Расьсьледаваньне выбуху, у якім загінуў Павал Шарамет, дагэтуль працягваецца, але ў сьледчых так і няма ні галоўнай вэрсіі забойства, ні выяўленых выканаўцаў і замоўнікаў. Справу засакрэцілі.

    Шарамет працаваў у трох краінах — Беларусі, Расеі і Ўкраіне — і ўлады кожнай зь іх крытыкаваў. У Менску ў канцы 1990‑х ён быў арыштаваны і правёў у турме тры месяцы, а пазьней пазбавіўся беларускага грамадзянства. У Расеі прафэсійная кар’ера Шарамета складалася спачатку пасьпяхова. Але ў канцы 2000‑х ён вымушаны быў пакінуць Першы тэлеканал, таму што не захацеў больш мірыцца з цэнзурай і ціскам. Апошнія гады жыцьця Шарамет жыў і працаваў у Кіеве: вёў ранішняе шоў на ўкраінскім «Радио Вести», пісаў у газэту «Українська правда», выкладаў.

    У Маскве ў Шарамета засталіся двое дзяцей —​ Мікалай і Лізавета. Сын ужо працуе, дачка заканчвае Вышэйшую школу эканомікі. Дзеці па-рознаму глядзяць на жыцьцё свайго бацькі, але аднолькава — зь любоўю і болем — гавораць пра яго. Якім яны яго запомнілі, што думаюць пра расьсьледаваньне яго забойства; ці вераць, што даведаюцца праўду, хто і чаму гэта зрабіў, Коля і Ліза Шараметы расказалі ў інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці