• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бондарава заявіла, што выйграла суд у прадзюсера папулярных блогераў

    Прапагандыстка ў сваім тэлеграм-канале сцвярджае, што выйграла працэс у «Флагман М’юзік» — цэнтра, які прадзюсіруе папулярных блогераў.

    Бондарава выйграла суд у «Флагман М'юзік»

    Вольга Бондарава і Дзім Дзімыч. Калаж: Hrodna.life

    Вольга Бондарава расказала, што выйграла судовы працэс па пазове «Флагман М’юзік».

    Прадзюсарскі цэнтр прасіў суд абараніць ягоную дзелавую рэпутацыю, аднак суддзя заняў бок Бондаравай. Падрабязнасці справы не паведамляюцца. Вядома толькі, што даносчыца крыху раней шукала адваката, які дапаможа ёй бясплатна.

    Бондарава ў сваім тэлеграм-канале падзякавала чамусьці казакам, заявіла, што яе справа, ні многа ні мала, «аб’яднала бацькоў Беларусі, Расіі і Данбаса» і што яе «падтрымлівалі праваслаўныя, каталіцкія, іудзейскія вернікі і святары». А таксама закляйміла тых, хто «паспяшаўся ўсадзіць ёй нож у спіну».

    «Флагман М’юзік» — гэта цэнтр, які займаецца прадзюсіраваннем папулярных блогераў. Сярод іх — Дзмітрый Сіўчык, вядомы пад псеўданімам Дзім Дзімыч.

    Сіўчык — вельмі часты госць у тэлеграм-канале Бондаравай. Даносчыца абвінавачвае яго ў «ЛГБТ-прапагандзе» і прапагандзе няправільных, на яе думку, паводзін. Бондарава нават пісала на блогера даносы ў адміністрацыю Лукашэнкі і Мінкульт, але чыноўнікі гэтыя звароты фактычна праігнаравалі.

    Мяркуючы па ўсім, вайну з Дзім Дзімычам і ягонымі калегамі Бондарава мае намер працягнуць — яна актыўна рэпосціць заклікі сваіх прыхільнікаў да поўнай забароны гэтых дзіцячых блогераў.

    На Бондараву падавалі ў суд не ўпершыню: дзелавую рэпутацыю раней меў намер абараніць гродзенскі партал Grodno.in. Тады справа да суда не дайшла — бакі дамовіліся праз медыятара. Даносчыцы прыйшлося публічна абвяргаць адзін са сваіх пастоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці