• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журфаку БДУ новы намеснік дэкана — фанат Лукашэнкі родам з Пскову

    На факультэце журналістыкі БДУ працягваюцца перастаноўкі — цяпер там з'явіўся новы намеснік дэкана, які адказвае за выхаваўчую працу. Беларускага спецыяліста не знайшлося — выхаваннем будучых беларускіх журналістаў будзе займацца Алег Нікіфараў з Пскову. Што пра яго вядома?

    Гісторык і Z‑патрыёт

    У Нікіфарава гістарычная адукацыя. Мяркуючы па ягоным профілі “ВК”, скончыўшы школу ў Пскове, ён паступіў там жа ў педагагічны ўніверсітэт і атрымаў дыплом настаўніка гісторыі. Пазней Нікіфараў абароніць дысертацыю па педагогіцы.

    На сайце журфака Алег Нікіфараў паказаў некалькі навуковых публікацый, усе яны звязаны з гісторыяй Пскову. Пры гэтым будучым журналістам яму даверылі весці прадметы “Тэорыя і практыка сувязяў з грамадскасцю” і “Тэорыя камунікацыі”.

    Складана сказаць, якую “выхаваўчую працу” Нікіфараў праводзіць на журфаку, але ў сацсетках ён не хавае падтрымку расійскай вайны супраць Украіны. У яго было некалькі допісаў з “расследаваннямі” пра “бабулю з савецкім сцягам”, ён выкарыстоўвае хэштэгі “Zанашупобеду”.

    А ў так званы “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі” ў 2022‑м ён напісаў:

    “Сёння Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а лепш бы было адзінства ўсходніх славян, усёй Русі вялікай”.

    “Бунтары ў Беларусі”

    Нікіфараў не проста не выказваўся супраць рэжыму Лукашэнкі, ён публічна выступаў з падтрымкай лініі ўладаў і асуджэннем “бунтароў” у 2020 годзе.

    “На жаль, тыя, хто супраць [Лукашэнкі] зусім не мірныя і добрыя… так, шмат хто шчыра ходзіць за ўсё добрае супраць усяго дрэннага, але шмат тых, хто хоча гвалтоўнага звяржэння ўлады, агрэсіі больш чым дастаткова… прычым бессэнсоўнай”, — расказваў ён сваім сябрам у “ВК” восенню 2020-га.

    Пазней ён прысвячаў допісы “расійскім прыхільнікам бунтароў у Беларусі”. І распавядаў пра… “Дасягненні бунтароў”.

    “Самая разумная і пісьменная палітыка падчас гэтага вар’яцтва цяпер вымушаная падладжвацца да ўсеагульнай жорсткай гульні… тыя, хто ўсё гэта задумаў не даравалі прэзідэнту РБ смелых заяў аб вірусным бязмежжы вясной”, — пісаў ён і абураўся пандэмічным абмежаванням у Беларусі, у з’яўленні якіх Нікіфараў абвінаваціў менавіта пратэстоўцаў.

    Чытайце яшчэ:

    Журфак БГУ открыл филиал в телерадиокомпании «Мир»

    «Прэсбол» пачыняе змяняць фармат: колькасць старонак газеты ад пачатку года скарацілася

    Былая прапагандыстка СТБ, якая шукала працу ў IT, выдаліла свой акаўнт у Linkedin

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці