3116

Прэс-канферэнцыя ГА “БАЖ”: серада, 7 кастрычніка, 11:00

01.10.2015

7 кастрычніка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіць вынікі маніторынгу апошняга этапу прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў СМІ.

Хто, як і пра каго пісаў, казаў і паказваў у час агітацыі? Якія акцэнты расстаўлялі беларускія СМІ? Эксперты ГА “БАЖ” сачылі за тэлеканаламі, радыё, электроннай і друкаванай прэсай.

Аб’ектамі маніторынгу сталі цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і навінавыя інтэрнэт-сайты.

Пад увагу эксперты бяруць як колькасныя (час у эфіры, колькасць згадак, газетных радкоў і г.д.), так і якасныя паказчыкі – манера рэпрэзентацыі суб’ектаў выбарчага працэсу, выпадкі непрафесійнага, незбалансаванага асвятлення выбараў, скажэння інфармацыі, выяўленне паклёпу адносна кандыдатаў, іх праграм, паводзін і г.д.

Прэзентацыя вынікаў маніторынгу чарговага этапу выбарчай кампаніі ў СМІ  – 7 кастрычніка, 11:00, офіс ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г. Мінск, вул.Камсамольская 7, офіс 32).

Вынікі першага этапу маніторынгу

Вынікі другога этапу маніторынгу

Дадатковая інфармацыя: +375 29 126-70-98, press@baj.by

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!