• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм Андрэя Куцілы «Лісты» трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара» — прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі

    Стужка дакументаліста Андрэя Куцілы пра беларускіх палітвязняў патрапіла ў секцыю лепшых дакументальных праектаў, сярод якіх значыцца яшчэ 14 фільмаў. Удзельнікаў шорт-ліста абіралі чальцы праўлення Еўрапейскай кінаакадэміі і запрошаныя еўрапейскія эксперты, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

    Фільм Андрэя Куцілы «Лісты» трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

    У фінал трапяць толькі пяць стужак з 15-ці.

    39‑я цырымонія ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміяй адбудзецца 16 студзеня 2027 года ў сталіцы Грэцыі — Афінах.

    Калі фільм Куцілы намінуюць, ён стане трэцім беларускім фільмам за апошнія некалькі год, хто намінаваўся на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі.

    У 2023 годзе фільм «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча патрапіў ў секцыю «Еўрапейская дакументалістыка», а год таму ігравы фільм Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» прэтендаваў на ўзнагароду FIPRESCI у намінацыі «Еўрапейскае адкрыццё».

    Нагадаем, сусветная прэм’ера фільма «Лісты» адбылася на 81‑м Венецыянскім міжнародным кінафестывалі. Стужка была адзначана прэстыжнай ўзнагародай Gold­en Globes Impact Prize for Doc­u­men­tary (спецыяльная прэмія «Залатога глобуса» за сацыяльны ўплыў у дакументальным кіно). Таксама фільм ўвайшоў у афіцыйную праграму секцыі Signed найбуйнейшага ў свеце фестывалю дакументальнага кіно IDFA (Міжнародны фестываль дакументальнага кіно ў Амстэрдаме).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.