481

Рыгор Азаронак будзе выкладаць у Полацкім дзяржаўным універсітэце

29.08.2023 Крыніца: Наша Ніва

Прапагандыст Рыгор Азаронак будзе з верасня весці ў Полацкім дзяржаўным універсітэце семінары і лекцыі «Асновы медыябізнэсу», піша «Наша Ніва».

Выкладчыкам Азаронка паставілі на фінансава-эканамічны факультэт, на кафедру сацыяльных камунікацый. Пары ён будзе весці ў 3-га курса.

Летась на журфаку БДУ стаў выкладаць калега Азаронка з іншага тэлеканала, АНТ, Ігар Тур. Яго паставілі выкладчыкам-сумяшчальнікам на кафедры тэлебачання і радыёвяшчання. Тур вёў факультатыў «Рэпарцёр тэлебачання» ў студэнтаў другога курса спецыяльнасці «Аўдыявізуальныя СМІ». 

Апроч гэтага, іншыя прапагандысты бываюць у розных ВНУ з лекцыямі.

Чытайце яшчэ:

Палітзняволены Вячаслаў Лазараў сустракае за кратамі свой 47-мы дзень народзінаў

«Кіраўніцтва расцаніла сыход Дзімы як асабістую здраду». Да 40-годдзя Дзмітрыя Семчанкі — невядомыя факты з яго жыцця

Сводки войны. Российского журналиста Майкла Наки заочно приговорили к 11 годам заключения

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!