• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Сенатары» не падвялі: татальны кантроль над СМІ ўсё бліжэй да заканадаўчага статусу

    Чальцы Савета рэспублікі 14 чэрвеня адзінагалосна ўхвалілі змены ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Раней папраўкі ў двух чытаннях без пярэчанняў прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Канчатковы подпіс пад дакументам мусіць паставіць Аляксандр Лукашэнка.

    Як адзначаецца ў тлумачэнні да законапраекта, гэтым пераследуецца «забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі, абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, нацыянальнай бяспекі ў сферы масавай інфармацыі».
    Першапачаткова з ініцыятывай карэляцый норм дзейнасці СМІ выступіў Савет міністраў. Прадстаўляючы дакумент у верхняй палаце Нацыянальнага сходу, віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка ўдакладніў, што дадатковыя патрабаванні да функцыявання мэдыйнага рынку выкліканыя ўсё больш «варожым асяродкам», у якім цяпер існуе Беларусь. 

    «З улікам значнага росту ўплыву СМІ на фармаванне грамадскай думкі, апошнім часам новыя тэхналогіі і падыходы ў развіцці медыясферы фармуюць і новыя пагрозы для нацыянальнай бяспекі. Таму актыўнае развіццё нашай інфармацыйнай прасторы павінна суправаджацца яго надзейнай абаронай. Падрыхтаваныя ўрадам і парламентарыямі змены  заканадаўства будуць садзейнічаць вырашэнню гэтай задачы», — канстатаваў урадавы чыноўнік.

    Гэта другая прыступка на шляху легалізацыі паправак. 31 траўня Палата  прадстаўнікоў прыняла змены ў другім чытанні. Адказная за іх прасоўванне экс-міністарка інфармацыі Лілія Ананіч тады таксама націскала на неабходнасць «сіметрычных адказаў на недружалюбныя выпады супраць беларускай дзяржавы». 

    Цяпер на чарзе толькі фармальная віза ад Аляксандра Лукашэнкі.  

    Нягледзячы на тое, што законапраект наўпрост закранае як значную   колькасць вытворцаў інфармацыйнага кантэнту, так і яшчэ большую армію спажыўцоў, змест праекта не апублічваўся і праўкі ўносіліся кулуарна. Іншымі словамі, новыя рэаліі зацікаўленым бакам прэзентавалі як факт. 

    Між тым, нават з абнародаваных пунктаў вынікае, што навацыі яшчэ больш абмяжоўваюць магчымасці як дзяржаўнай, так і незалежнай прэсы — пад прыкрыццём таго, што гэта дыктуе неабходнасць «адэкватна рэагаваць на дэструктыўныя працэсы ў медыяпрасторы»: 

    •    пашырэнне пераліку падстаў для анулявання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі СМІ, абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання, агрэгатара навін;

    •    дэталізацыя патрабаванняў да дзейнасці ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць прадукцыю тэлевізійных альбо радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі;

    •    вызначэнне асаблівасцей функцыянавання навінавых агрэгатараў і правававога статусу іх уладальнікаў;

    •    удакладненне парадку дзейнасці замежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

    •    замацаванне магчымасці прымянення захадаў у адказ у дачыненні да замежных сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсаў, журналістаў.  

    Варта нагадаць, што ў 2021 годзе закон аб СМІ ўжо зведаў карэляцыі ў бок жорсткіх абмежаванняў для медыйнай супольнасці. 

    Сярод іншага тады забаранілі рабіць наўпроставыя ўключэнні з масавых пратэстаў; пазбавілі права публікаваць вынікі сацыялагічных апытанняў; крыміналізавалі распаўсюд персанальных дадзеных чыноўнікаў; увялі дадатковыя падставы блакаваць любы друкаваны ці інтэрнэт-рэсурс і г. д.   

    Аднак, паводле ініцыятараў чарговых новаўводзінаў, з улікам глабальных геапалітычных зрухаў, тэхналагічных рэалій, выклікаў і пагроз наспела неабходнасць унясення дадатковых зменаў. Перадусім гэта тычыцца абмежавання доступу да рэсурсаў, якія ўлады адносяць да «нелаяльных дзейнаму рэжыму». 

    Кіруючыся падобнай логікай, Міністэрства інфармацыі Беларусі ледзь не штодня абнаўляе свой «экстрэмісцкі спіс», дадаючы туды чарговыя медыйныя платформы з «забароненым для распаўсюду» кантэнтам. 

    Чытайце яшчэ: 

    «Медиа усиливают эффект поляризации общества». Как проходила защита дипломов в ЕГУ

    «Государство защищает не человека, а себя». Об исторической памяти и законодательной рамке

    Белорусское телевидение, которое хотелось смотреть. Легендарные шоу, которые создавали на БТ в девяностые годы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці