• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook-акаўнт Юліі Дарашкевіч трапіў у «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 29 кастрычніка чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У ім з’явіліся Face­book-акаўнт Юліі Дарашкевіч, старонкі ў Threads брэсцкіх і магілёўскіх праваабаронцаў, Tik­Tok-акаўнт «Что за день?!».

    Юлія Дарашкевіч

    Юлія Дарашкевіч. Фота: з яе асабістай старонцы ў Face­book

    Гэтым разам у спіс унеслі старонку Jula Darask­ievic у сацыяльнай сетцы Face­book (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/darashkevich). Рашэнне прызнаць інтэрнэт-рэсурс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 28 кастрычніка 2026 года суд Ленінскага раёна Брэста.

    Гэтая старонка належыць Юліі Дарашкевіч, вядомай беларускай фотажурналістцы, адной з арганізатараў незалежнага конкурсу прэс-фатаграфіі Belarus Press Pho­to. За прафесійную дзейнасць Юлію Дарашкевіч неаднаразова затрымлівалі падчас асвятлення грамадскіх акцый.

    Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўлады ўключылі Threads-акаўнт «Берасцейская вясна» (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@brest.viasna?igshid=NTc4MTIwNiQ2YQ==). Старонка створаная брэсцкімі праваабаронцамі для асвятлення фактаў парушэння правоў чалавека ў Брэсцкай вобласці і ў Беларусі ўвогуле.

    Рашэнне лічыць кантэнт гэтага інтэрнэт-рэсурсу «экстрэмісцкім» таксама прыняў 28 кастрычніка 2026 года суд Ленінскага раёна Брэста.

    Раней, у сакавіку 2023 года, суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» сайт «Берасцейская вясна».

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўнесены і Threads-акаўнт магілёўскіх праваабаронцаў Euge­nia May­day (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@eugelene6). «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» яго прызнаў 26 кастрычніка 2026 года суд Ленінскага раёна Магілёва.

    Той самы суд Ленінскага раёна Магілёва 27 кастрычніка 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадкцыяй» Tik­Tok-акаўнт «Что за день?!» (ідэнтыфікатар @shto.today). Гэта адзін з інтэрнэт-рэсурсаў аднайменнага медыяпраекта, дзе ў відэафармаце публікуюцца навіны з розных рэгіёнаў Беларусі.

    Як незалежным медыям не толькі выжываць, але і развівацца: галоўнае з канферэнцыі ў Кішынёве

    Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі старонку «Мiкiта Слепянок» у Face­book (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/share/19cXVadMcv/?mibextid=wwXlfr). Яна належыць блогеру Мікіту Слепянку, беларускаму грамадскаму актывісту, былому палітвязеню і адміністратару культурна-гістарычнага Telegram-канала Rezys­tans.

    Рашэнне прызнаць гэтую старонку «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 26 кастрычніка 2026 года суд Ленінскага раёна Брэста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.