У Магілёве затрымлівалі фотакарэспандэнта парталу «Могилёв. Онлайн». Зараз ён на свабодзе
2 сакавіка 2023
Аляксей Барысаў хадзіў працаваць на мясцовую сходку «ЧВК Рёдан»Пра гэта паведамляў "Белсат" са спасылкай на @MAYDAYMog
Фатографа затрымалі пад гандлёвым цэнтрам, дзе мусіла адбыцца сходка падлеткаў.
Як паведамляў «Белсат», пазней з Аляксеем Барысавым сілавікі запісалі відэа, дзе ён заклікаў падлеткаў не далучацца да гэтага руху. Акрамя таго, з нейкай прычыны яго папрасілі сказаць аб тым, як добра, што Лукашэнка застаўся на пасадзе прэзідэнта, інакш у Беларусі было б «как в Украине».
Сам збор «ЧВК Рёдан» у Магілёве, дарэчы, так і не адбыўся, бо гэтаму таксама перашкодзілі сілавікі.
Аляксея Барысава не арыштавалі. Як стала вядома БАЖ, зараз фотакарэспандэнт знаходзіцца дома.
Чытайце яшчэ:
БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!
Читают УНИАН, смотрят YouTube и устают от новостей: результаты опроса протестной аудитории
“У рэжыме аўтапілота”. Як адбывае свой неадэкватны тэрмін зняволення журналістка Кацярына Андрэева
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналісту Ігару Карнею падоўжылі знаходжанне ў ПКТ
04.10.2024
З тэлеканала «Белсат» звольніўся Сяргей Падсасонны
06.01.2025
Пракуратура Брэсцкай вобласці распавяла, колькі «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі знайшлі ад пачатку 2024 года
21.10.2024
«Гэтая сітуацыя пагражае ўсім беларускім незалежным медыям». BySol аб’явіў збор на аднаўленне працы «Маланкі»
29.11.2024