659

Вакансіі ў беларускі часопіс Сойка (дэдлайн - 4 ліпеня)

27.06.2023

Беларускі часопіс Сойка, які займаецца журналістыкай рашэнняў, запрашае да супрацы мастачак і мастакоў ды ілюстратарак і ілюстратараў.

Запрашаюць прафесіяналаў, якія гатовы працаваць у камандзе (анлайн), энергічных, ідэйный і тых, хто ўмее трымацца дэдлайнаў.

Трэба будзе рабіць карысныя гіды на самыя розныя тэмы, багата і творча аздобленыя і ілюстраваныя.

Рэдакцыя прапануе афіцыйную дамову пра супрацоўніцтва, магчымасць творчай рэалізацыі і падпрацоўкі.

Да 5 ліпеня дасылайце спасылкі на вашыя працы/партфоліа і кароткую запіску з тлумачэннем, чаму вам цікавая прапанова на sojka.editors@gmail.com з пазнакай «call for artists».

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!