• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Tribuna.com шукае рэдактараў iGaming-раздзела на англійскай мове

    Незалежнае спартовае медыя «Трыбуна» аб’яўляе вакансію: рэдактар ​​iGam­ing-раздзела з веданнем англійскай мовы.

    Tribuna.com – гэта медыя не толькі пра спорт, але і пра iGam­ing на некалькіх замежных мовах. Рэдакцыя плануе запуск новых тыпаў кантэнту і сэрвісаў як для канчатковых карыстачоў, так і для бізнэсу. Шукаюць людзей, якім блізкая гэтая тэма ці хацелі б у ёй разабрацца.

    Абавязкі:

    • маніторынг навін iGam­ing-тэматыкі, выбар галоўных, іх адаптацыя і публікацыя;
    • маніторынг ставачных трэндаў, праца са статыстыкай;
    • напісанне прагнозаў на футбольныя матчы, аглядаў прапаноў асобных брэндаў;
    • SEO-капірайтынг па зададзенай структуры і ключавых словах;
    • пруфрыдынг чужых тэкстаў, а таксама праца з іншымі тыпамі бэтынгавага кантэнту.

    Патрабаванні:

    • разуменне індустрыі і жаданне развівацца ў ёй;
    • любоў да футбола, разуменне ставак;
    • веданне, чым вэйджар адрозніваецца ад тоталу і жаданне разбірацца з іншымі тэрмінамі;
    • высокі ўзровень валодання англійскай мовай;
    • уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;
    • самадысцыпліна для выдаленай працы.

    Умовы:

    • магчымасць развівацца і працаваць на шматмільённую аўдыторыю;
    • сумеснае абмеркаванне кампенсацыі;
    • гнуткі графік (толькі для найлепшых);
    • водпуск 24 дні і лаяльны падыход да бальнічных;
    • прыязны калектыў.

    Рэзюмэ з тэмай ліста «Рэдактар ​​iGaming-раздзела» дасылайце на пошту betting@tribuna.com.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    12.05.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 20 ліпеня)

    08.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.