• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За інтэрв’ю – крымінальная справа і разгром кватэры

    У Гомелі ГУБАЗіК разграміў кватэру кандыдата філалагічных навук Наталлі Суславай — рэпрэсаванай выкладчыцы ўніверсітэта, а пазней супрацоўніцы мясцовага інфармацыйнага партала, закрытага ўладамі. Пра пагром у кватэры паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна".      

    Супраць Наталлі Суславай вядзецца крымінальная справа паводле арт. 361–4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») за інтэрв’ю беларускамоўнаму спадарожнікаваму тэлеканалу, які прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». 

    У інтэрв’ю спадарыня Наталля распавядала пра сына Паўла. Ён ваяваў ва Украіне ў складзе беларускага фармавання УСУ, быў камандзірам роты выведкі (пазыўны «Волат») і загінуў 15 траўня падчас выканання баявой задачы.

    Пасмяротна Павел узнагароджаны медалём «Україна понад усё!». Медаль Паўла Волата на ўрачыстым воінскім рытуале перадалі яго маці.

    Наталля Суслава ў 2020 годзе ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку сілавікоў. За гэта яе двойчы каралі арыштам: на 8 і 10 сутак. Тады Суслава не стала пісаць тлумачэнні і чакаць прапановы пакінуць кафедру, а сама звольнілася з універсітэта імя Францішка Скарыны, дзе працяглы час выкладала рускую літататуру.

    Напісала адразу дзве заявы – на далучэнне да страйку і на звальненне. Яна не баялася страціць працу, адказвала звычайна на пытанні словамі Уладзіміра Караткевіча: «Гіене – баяцца, сабаку – вішчаць, свінні рыцца ў гноі сваім, а льву патрэбны калючы гушчар, родны край і свабода ў ім».

    Пазней Наталля стала супрацоўнічаць з мясцовым інфармацыйным парталам.

    Калі ў Гомелі сілавікі пачалі наноў пераследаваць і заводзіць крымінальныя справы супраць ўдзельнікаў паслявыбарчых пратэстаў, Наталля Суслава з’ехала ва Украіну, дзе ваяваў яе адзіны сын.

    Чытайце яшчэ:

    Гена Кеснер — геній гісторый. 12 эпізодаў з жыцця крутога журналіста

    У Латвіі анулявалі ліцэнзію расійскага тэлеканала «Дождж», які днямі трапіў у скандал

    “Мы не хотим, чтобы Беларусь превратилась в черную информационную дыру”. О чем говорили на Форуме свободной журналистики

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці