• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЗАЯВА: ГА “БАЖ” абурана затрыманнем блогераў і заклікае ўлады выконваць міжнародныя стандарты і абавязальніцтвы

    Цягам апошніх дзён у Беларусі былі затрыманыя вядомыя палітычныя блогеры і аўтары Тэлеграм-каналаў Ігар Лосік («Беларусь головного мозга»), Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Аляксандр Андрэеў («Орша для жизни»), Уладзімір Няронскі («Слуцк для жизни»), Уладзімір Цыгановіч (MozgON) і Сяргей Спарыш (актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Народная Грамада", які мадэраваў некалькі яе Тэлеграм-каналаў).

    Затрыманні блогераў, якім інкрымінуюць арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), адбыліся на фоне палітычных падзеяў і звязаны з палітычнай грамадскай дыскусіяй.

    Згодна з міжнароднымі стандартамі свабоды выказвання, менавіта свабода палітычнай дыскусіі мусіць быць найбольш абароненая.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае абурэнне з нагоды затрымання блогераў і аўтараў Тэлеграм-каналаў і заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь прытрымлівацца міжнародных стандартаў і абавязальніцтваў у галіне свабоды выказвання.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе

    30.12.2024
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Ігар Лосік, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Слаўнікава, Сяргей Сацук, […]
    10.01.2025
    Акцэнты

    Вынікі даследавання БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара»

    Даследаванне паказала, што разам з праблемай палітычнага ціску праз прафесійную дзейнасць на медыйшчыкаў уплываюць і іншыя фактары, напрыклад, адсутнасць адэкватнага доступу да медыцыны ці ўласна праблемы з пошукам дастатковай колькасці працы.
    31.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці