• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Змітра Лупача пакаралі штрафам за сюжэт пра карупцыйную справу былога старшыні Браслаўскага райвыканкама

    4 верасня ў Браславе адбыўся суд над незалежным журналістам з Глыбокага Змітром Лупачам. Суддзя Браслаўскага райсуда Аляксандр Вязіцкі пакараў яго штрафам у памеры 36 базавых велічыняў. Журналіста зноў прыцягнулі да адказнасці па артыкуле 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

    Гэтым разам Змітра ў суд запрасілі тэлефонным званком. Калі журналіст папрасіў, каб даслалі позву, яму  адказалі, што дастаткова тэлефоннага званка, то бок ён апавешчаны належным чынам.

    На судовае слуханне выклікалі яшчэ і сведкаў — жыхароў Браслава, якія сталі героямі апытанкі сюжэта незалежнага тэлеканала “Белсат”. 5 ліпеня на сайце beIsat.eu быў размешчаны матэрыял пад назвай “Настаўніцу садзяць за кветку, а карупцыянеры Лукашэнкі — на свабодзе”. Сюжэт датычыўся карупцыйнай справы былога старшыні Браслаўскага райвыканкама Уладзіміра Дранеўскага і яго жонкі. У ім браслаўчане выказвалі сваё меркаванне наконт гэтай справы.

    Як выказаліся пасля судовага працэсу сведкі, яны нават і падумаць не маглі, што з‑за таго, што яны выступілі ў якасці рэспандэнтаў і выказалі сваё меркаванне, іх пацягнуць у суд. Па іх словах, яны зразумелі, што ніякай свабоды слова ў Беларусі няма. Але погляды іх падзяліліся, адныя сказалі, што зараз “закрыюць рот на замок”, а іншыя будуць і надалей старацца выказваць сваё меркаванне, бо іх такім чынам не запужалі.

    У суд падтрымаць Змітра прыехалі яго калегі з Глыбокага і мясцовыя жыхары.

    Як кажа адміністратар сайта braslaw.by Галляш Сялява, “такой рэзананснай, можна сказаць палітычнай, справы ў Браславе яшчэ не было”:

    — Суд быў падобны на нейкі спектакль, быццам бы ўжо загадзя было зразумела, што журналіста аштрафуюць. Хаця даказаць, што ён вырабляў гэты ролік, было праблематычна. Вельмі сумна, што з кожным годам сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі выглядае больш трагічна. Увогуле такія судовыя справы — гэта ганьба.

    Паводле Змітра Лупача, былы кіраўнік Браслава Уладзімір Дранеўскі, які ўзгадваецца ў сюжэце, абвінавачваецца ў карупцыі. Яму інкрымінуецца хабар у 28 тысяч еўра. Журналіст нават хацеў зрабіць для суда майку з надпісам на гэтую тэму, але не хапіла часу.

    — І вось чамусьці караюць не карупцыянераў, а журналістаў, якія пра гэта распавядаюць. Нават калі мяне зноў аштрафуюць дзесяць разоў, гэтыя штрафы не перакрыюць тыя страты, якія нанёс Дранеўскі, — гаворыць Лупач.

    Па словах Галляша Сялявы, Браслаў ужо два месяцы без старшыні райвыканкама, але ў горадзе ўсё спакойна і ціха. Ніякай афіцыйнай інфармацыі па справе Дранеўскага пакуль не было, раённая газета ўвогуле пра гэта нічога не напісала. Ніхто не ведае, што будзе далей.

    Як кажа Зміцер Лупач, у яго няма спадзяванняў на тое, што ў бліжэйшы час пераслед журналістаў-фрылансераў спыніцца:

    — Зразумела, што адміністрацыйныя справы супраць журналістаў распачынаюцца не па ініцыятыве самой міліцыі. Вядома, якія органы даюць ім такія ўказанні. Мне нават было цікава чытаць у справе, што маёр міліцыі Вадзім Балтуноў, маніторачы сетку інтэрнэт, знайшоў на сайце beIsat.eu  публікацыю. Няўжо нашай міліцыі няма чым заняцца і ў іх няма больш важных справаў, чым сядзець і маніторыць інтэрнэт? Думаю, што паступіла замова, а міліцыя і суды — гэта проста выканаўцы.

    Нагадаем, Зміцер Лупач прыцягваецца да адказнасці па артыкуле 22.9 КаАП сёлета ўжо восьмы раз. Такім чынам улады ціснуць на яго за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат”. На гэты раз яго судзілі за сюжэт пад назвай “Настаўніцу садзяць за кветку, а карупцыянеры Лукашэнкі — на свабодзе”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці