• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Да Латушкі ліпавая журналістка «Новай газеты Еўропы» прасілася яшчэ ў чэрвені

    Камунікацыя перарвалася пасля прапановы кіраўніка НАУ перайсці ў месенджар і прайсці верыфікацыю.

    Латушка

    Павел Латушка. Фота: АПК

    19 чэрвеня прэс‑служба Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) атрымала запыт на інтэрв’ю з яго кіраўніком Паўлам Латушкам ад чалавека, які назваўся журналісткай выдання «Новая газета Еўропа» Ірынай Гарынай.

    Латушка

    Фрагмент перапіскі з фальшывай журналісткай. Фота: тэлеграм-канал Латушкі

    У запыце прапаноўваўся ўдзел у здымках поўнаметражнага дакументальнага фільма пра супраціў Еўропы агрэсіі з боку Расіі і Беларусі, паведамляе прэс-служба палітыка.

    Пасля прапановы прэс‑службы НАУ перайсці ў месенджар для верыфікацыі і далейшай камунікацыі, чалавек, які пісаў з адрасу garinairinaeurope75@gmail.com, спыніў камунікацыю.

    Як удалося высветліць, журналістка з такім імем сапраўды працуе ў «Новая газета Еўропа», аднак яна ніякіх запытаў на інтэрв’ю з Паўлам Латушкам і здымкі фільма не накіроўвала.

    Больш за тое, у Face­book выяўлены фэйкавы акаўнт журналісткі Ірыны Гарынай, створаны яшчэ ў 2022 годзе. Першая публікацыя на гэтай старонцы датавана снежнем 2022 года, што можа сведчыць пра мэтанакіраваную і загадзя спланаваную аперацыю — верагодна, з боку спецслужбаў.

    Адметна, што напярэдадні ў Офіс Святланы Ціханоўскай таксама прыходзілі невядомыя, што прадставіліся журналістамі таго ж выдання і адсылалі аналагічны запыт з таго ж адрасу электроннай пошты, што і ў адрас НАУ. Пазней высветлілася, што яны былі наняты праз Telegram ананімнымі заказчыкамі нібыта для інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай.

    Дзеянні фэйкавых журналістаў, такіх як нібыта Ірына Гарына, — гэта не паасобныя правакацыі, а частка адладжанай сістэмы гібрыдных аперацый спецслужбаў, зазначаецца ў тэлеграм-канале палітыка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці