• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Дачны сезон». У Гродне праходзіць выстава фотанацюрмортаў Наталлі Дораш

    Вядомая ў Гродне фотамайстар, былая журналістка Наталля Дораш прадставіла 22 студзеня гарадзенцам сваю выставу “Дачны сезон. Нацюрморты”.

    Ірына Новік і Наталля Дораш

    Здымкі да выставы — 60 прац — рабіліся цягам апошніх дзевяці гадоў.

    Як ствараліся фотатворы і ў чым адметнасць выставы распавядае Наталля Дораш:

    — Калі была на лецішчы, з’яўляўся такі настрой: з’явіліся першыя яблыкі — раблю кампазіцыю з яблыкаў, памідорчыкі паспелі — трэба іх сфатаграфаваць, кветкі зацвілі — зрабіць абавязкова здымак. Я на лецішчы не вытрымліваю і пачынаю ствараць розныя букеты, гэта і дзікія кветкі, і люцікі, і часнок. А калі едзеш праз поле з макамі, то сарвеш іх і спяшаешся сфатаграфаваць.

    Я і ў дзяцінстве стварала букеты, а яшчэ, узгадваю, у нас была гульня — так званыя “сакрэты”. Сутнасць гульні была такая: капалася ямка, у яе клаліся бліскучыя паперкі альбо фанцікі, пасля кветачкі, а зверху рабілася шкляное вакенца. І вось гэты прынцып “сакрэтаў” — здымаць праз шкло — я і рэалізавала ў гэтых букетах. Фонам для здымкаў выкарыстоўвала мокрае шкло, бо яно дадае такой маляўнічасці ў здымках, нібыта гэта намаляваны вобраз. Здымала на фотаапарат Canon 5 MKII, якому ўжо дзевяць год…

    Натхняльніцай і куратаркай выставы стала рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік. На думку журналісткі, гэта выстава Наталлі Дораш складаецца з вельмі сонечных выяў.

    — Здымкі, якія робіць Наталля, можна назваць творамі мастацтва. Зараз дэпрэсіўны такі сезон: мы чакалі зіму, а яе ўсё няма. Трэба нечым падтрымаць сябе, каб дажыць да лета, і такая выстава дае надзею, што хутка будзе лета, вернецца сонца і ўсё будзе добра ў гэтым жыцці, — кажа Ірына Новік.

    Паглядзець працы Наталлі Дораш магчыма да 22 лютага ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця.

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці