• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржабвінаваўца патрабуе пакараць журналіста-краязнаўцу Ігара Хмару “хатняй хіміяй”

    10 лістапада суддзя Маскоўскага раёна Мінска Таццяна Пірожнікава пачала разгляд справы журналіста, экскурсавода, краязнаўцы Ігара Хмары. Палітвязня абвінавачваюць на падставе артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — “актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. 

    Падставай да ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Ігара Хмары стаў ягоны ўдзел ў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску 16 жніўня 2020 года. Паводле папярэдніх звестак, журналіст нібыта напісаў “яўку з павіннай” на падставе выкладзенага фотаздымка ў Insta­gram, чым прызнаў сваю віну. 

    Мяркуецца, што фінальны вердыкт можа быць агучаны ўжо 12 лістапада. 

    Ігара Хмару затрымалі 2 жніўня, калі той праводзіў групавую экскурсію ў сталічным мікрараёне Серабранка. Гэта быў другі па ліку бясплатны  шпацыр, які ён абвясціў у сваіх сацсетках, першы прайшоў без эксцэсаў.  Аднак гэтым разам нібыта “неабыякавых грамадзян” зачапіла “падазроная” беларуская мова экскурсавода, і яны выклікалі міліцыю. Прынамсі пра гэта стала вядома ад сукамерніка Ігара Хмары, які не так даўно выйшаў на волю.  

    У выніку на краязнаўцу завялі крымінальную справу паводле “народнага  артыкула” 342, частка 1. Тады ж аператыўнікі з ГУБАЗіК знайшлі ў сацыяльных сетках здымкі журналіста з бел-чырвона-белым сцягам.

    Праваабарончая супольнасць прызнала Ігара Хмару палітычным вязнем.

    У якасці журналіста Ігар Хмара пісаў пра ўрбаністыку і адметныя мясціны Беларусі для “Беларускага радыё”, партала Realt.by, выдання “Близкие новости” ды іншых афіцыйных і недзяржаўных медыяў. 

    Як сведчаць палітычныя працэсы апошняга часу, суддзі звычайна цалкам пагаджаюцца з патрабаваннем тэрмінаў, агучаных прадстаўнікамі  пракуратуры.

    Читайте ещё:

    Фотографа нет на месте событий. Как медиа иллюстрируют публикации?

    Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут сталі пераможцамі Залатых Соў Палоніі

    Дэпутаты ўхвалілі амністыю да “дня народнага адзінства”. “Палітвязняў”, сярод якіх 33 журналісты, праігнаравалі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.