• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўныя медыя пачалі разганяць фэйк пра Ціханоўскую, «якая заклікае забіваць палесцінскіх дзяцей»

    У каментах пад допісамі пасецца эліта БРСМ і раённых ідэолагаў, піша «Наша Ніва».

    «Святлана Ціханоўская прапанавала забіваць палесцінскіх дзяцей вуснамі «чалавека з яе каманды» — такое пасланне праводзяць у Х (былым твітары) акаўнты, звязаныя з лукашэнкаўцамі.

    Разлічаны гэты пост на чытача, які не ведае расейскай мовы і не ведае, хто такая Таццяна Мартынава. Эфект невялікі — у пастоў да пары соцень праглядаў і зусім няма рэакцый. А на саміх акаўнтах дзяржаўных прапагандыстаў — вобмаль падпісантаў.

    Агулам такіх публікацый каля пары дзясяткаў, усе яны цалкам капіруюць першапачатковы тэкст «Жоўтых зліваў» — смеццевага канала, створанага для дыскрэдытацыі апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Асобна мы звярнулі ўвагу на каментары — амаль усе яны аднолькавыя і ад праўладных актывістаў.

    Сярод каментатараў — кіраўніца барысаўскага БРСМ Уладзіслава Крагілева (яна запосціла тое самае і Укантакце), кіраўніца бярэзінскага БРСМ Кацярына Аўрамчык, галоўны рэдактар праўладнай газеты «Слонімскі веснік» Кірыл Ляшчэнка і кіраўнік аддзела ідэалогіі Гродзенскага гарвыканкама Уладзімір Сацюк, які да 2019-га быў намеснікам начальніка гродзенскай міліцыі.

    Хто такая Таццяна Мартынава і што яна сказала?

    Адзначым, што Таццяна Мартынава, якая з вясны 2020-га вядзе блог «Хопіць баяцца», аніякім чынам са штабам Святланы Ціханоўскай не звязаная. Ціханоўскага яна называла гопнікам, а Ціханоўскую — «п*****ц».

    Таццяна Мартынава ў Беларусі была радыёвядоўцай і суўладальніцай бара «Пятніца». Увесну 2020-га яна стварыла палітычны блог «Хопіць баяцца» і праз пагрозу пераследу ў ліпені 2020-га адной з першых выехала з Беларусі.

    Яна часта выказвае маргінальныя ідэі, якія цытуюць дзяржаўныя медыя. Асабліва часта — «Жоўтыя злівы».

    Гэтым разам яна выказалася пра палесцінскіх дзяцей. Маўляў, яны адрозніваюцца ад ізраільскіх тым, што іх з дзяцінства вучаць ненавідзець габрэяў. «А ў 16 гадоў маці дае дзіцяці аўтамат і кажа: забі габрэя», падсумавала яна.

    Пасля гэтага на Мартынаву звярнулі ўвагу турэцкія СМІ. Блізкае да Эрдагана медыя Ahaber апублікавала яе з загалоўкам «Гнюснае выказванне беларускай журналісткі пра палесцінскіх дзяцей». Падхапілі яго і іншыя медыя ў мусульманскіх краінах, яе выказванні цытуюцца ў сотнях публікацый.

    Гэтая заява адлюстроўвае перакананні самой Мартынавай. Але аніводная беларуская структура яе не падтрымала.

    Чытайце яшчэ:

    «Гэта вайна камунікацый». Міжнародная федэрацыя журналістаў заклікала пазбягаць фэйкаў пры асвятленні вайны

    Мажэйка: «Вельмі сімвалічна, што аналітыкаў прызнаюць тэрарыстамі. Але экспертная супольнасць працягвае працу»

    Пасля пераходу «Прэсбола» у рукі АБФФ супрацоўнікі скардзяцца, што не атрымліваюць заробак

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці