• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экстрэмізм «відавочны». Як раман з казкамі Бахарэвіча забаранілі ў Беларусі (а кнігі могуць знішчыць)

    Суд прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ўжо другую кнігу пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Апошняя кніга Пана А», якая выйшла ў 2020 годзе. «Медыязона» атрымала дакумент, на аснове якога адбываецца гэтае «прызнанне» літаратуры.

    «Апошняя кніга пана А.» складаецца з 30 казак, якія распавядае купцу-выдаўцу пісьменнік, які трапіў у доўг. Кніга была выдадзена ў 2020 годзе, у 2022 годзе выйшла перавыданне.

    Прыкметы экстрэмізму

    9 лютага 2023 года ў суд Цэнтральнага раёна Мінска прыйшоў ліст ад начальніка галоўнай управы ГУБАЗіК Андрэя Ананенкі з заявай «аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    Каб вынесці сваё заключэнне, члены камісіі чыталі кніжку казак пра пісьменніка, выкарыстоўваючы «лінгвакагнітыўны, інфарматыўна-мэтавы і інтэнцыяльны метады». Калектыву давялося, як паведамляе гэтая заява, улічыць «дыферэнцыяцыю базавых інфармацыйных слаёў тэксту». Пасля гэтых працэдур 29 жніўня 2022 года камісія вызначыла, што ў кнізе Бахарэвіча «змяшчаюцца прыкметы, якія можна ідэнтыфікаваць як экстрэмісцкія».

    15 абзацаў супрацьдзеяння

    Пасля заключэння ў дакуменце цытуецца 15 абзацаў першага артыкула з закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». У іх пералічана, што ўваходзіць у «экстрэмісцкую дзейнасць». Дакумент таксама нагадвае, што экстрэмізм — гэта «дзейнасць грамадзян па планаванні і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку».

    Экспертыза не патрэбная, экстрэмізм відавочны

    Затым ідзе выснова: «Правядзенне экспертызы па матэрыялах немэтазгодна ў сувязі з відавочнасцю выказванняў».

    Далей ідзе спасылка на некалькі абзацаў з артыкула 19 «Супрацьдзеянне прапагандзе экстрэмізму і распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў» таго ж закона.

    У іх пазначана, што публічная дэманстрацыя, захоўванне і распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў забароненыя, а сілавікі могуць адбіраць або накладваць на «інфармацыйную прадукцыю» арышт.

    Суд абавязаны разгледзець заяву ў парадку асобай вытворчасці, а рашэнне суда, якое ўступіла ў сілу, з’яўляецца абгрунтаваннем для знішчэння інфармацыйнай прадукцыі, то бок кніг.

    «Прашу прызнаць экстрэмісцкім матэрыялам»

    Ананенка робіць выснову, што названыя матэрыялы «падпадаюць пад вызначэнне экстрэмісцкай дзейнасці» і просіць суд прызнаць кнігу «экстрэмісцкімі матэрыяламі» і даручыць Міністэрству інфармацыі ўнесці яе ў «Рэспубліканскі спіс».

    6 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў раман пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Апошняя кніга Пана А» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў выданне з’явіліся праз восем дзён, разам з дзевяццю нумарамі часопіса «Наша Гісторыя», трыма нумарамі часопіса Arche і календаром «Не маўчы па-беларуску» за 2021 год.

    Чытайце яшчэ: 

    «Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі

    Умоўныя мукавозчыкі супраць умоўных марзалюкоў. Пра што сведчыць спрэчка сярод прапагандыстаў?

    Эти использующие ИИ инструменты не предназначены для создания текстов, но о них полезно знать каждому журналисту

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці