• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатограф падаў на конкурс выяву, створаную штучным інтэлектам. І перамог

    «Колькі з вас западозрылі, што яна згенеравана штучным інтэлектам?». Барыс Эльдагсэн зрабіў гэта, каб справакаваць «грамадскую дыскусію аб будучыні фатаграфіі як мастацтва». 

    Выява «Pseudomnesia: The Electrician». Фота: Boris Eldagsen

    Нямецкі фотамастак Барыс Эльдагсэн падаў заяву на міжнародны фотаконкурс Sony World Pho­tog­ra­phy Award. Ён заявіў на конкурс фота, якое было створана штучным інтэлектам і, нечакана для сябе, перамог у намінацыі «Крэатыў».

    Пра гэты выпадак 18 красавіка напісала агенцтва Бі-бі-сі.

    На згенераваным фотаздымку пад назвай Pseudom­ne­sia: The Elec­tri­cian («Псеўдамнезія: Электрык»), які быў створаны ў чорна-белых колерах, на першы погляд, няма ніякіх рэчаў, якія сведчылі б пра тое, што ён зроблены штучным інтэлектам. На ім адлюстраваны две звычайныя жанчыны розных пакаленняў, адна з якіх абдымае другую за плечы.

    Гэтая выява перамагла ў конкурсе, пасля чаго Эльдагсэн адразу ж прызнаўся, што яна несапраўдная.

    «Дзякуй, што выбралі мой фотаздымак і зрабілі гэты момант гістарычным, паколькі гэта першая выява, створаная штучным інтэлектам, якая перамагла ў прэстыжным міжнародным фотаконкурсе. Колькі з вас ведалі ці падазравалі, што яна была згенеравана штучным інтэлектам? Ці не падаецца вам, што нешта тут не так?» — заявіў Барыс Эльдагсэн адразу ж пасля заканчэння конкурсу.

    Пасля гэтага ён дадаў, што выкарыстаў гэтую несапраўдную выяву для таго, каб ацаніць ступень падрыхтоўкі прэстыжных міжнародных конкурсаў да з’яўлення штучных твораў і «пачаць грамадскую дыскусію аб будучыні фатаграфіі як мастацтва».

    І таму Эльдагсэн вырашыў адразу ж адмовіцца ад атрыманай узнагароды.

    «Фоты, зробленыя штучным інтэлектам, не павінны на роўных умовах канкураваць з сапраўднымі фатаграфіямі. ШІ — гэта не фота, гэта два асобныя кірункі. Я не магу прыняць ўзнагароду», — скончыў фотамастак.

    Аднак у Сусветнай арганізацыі фатаграфіі афіцыйна заявілі ў адказ, што Эльдагсэн яшчэ да аб’яўлення імёнаў пераможцаў у конкурсе згадваў, што яго праца зроблена пры дапамозе штучнага інтэлекту.

    Прэс-служба арганізацыі адзначыла, што вітае такія «эксперыментальныя падыходы да стварэння выяў», таму праца Эльдагсэна прайшла на конкурс і нават змагла перамагчы.

    Нагадаем, што яшчэ ў канцы сакавіка па інтэрнэце сталі разыходзіцца нібыта рэальныя фатаграфіі Папы Рымскага ў пухавіку і Дональда Трампа, якога пераследуюць шмат паліцыянтаў. 

    Такія праўдападобныя фэйкі вымусілі сэрвісы па стварэнні выяў пры дапамозе штучнага інтэлекту значна абмежаваць іх вольнае выкарыстанне.

    Чытайце яшчэ: 

    Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке

    Медиаэкспертка: «Если бы меня спрашивали, поступать ли сегодня на факультет журналистики — однозначно, безусловно нет»

    Браты Сяргей і Аляксандр Сацукі адзначаюць юбілей. Першы — у калоніі, другі — у эміграцыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці