Дакументальны фільм прапагандыста Азаронка пакажуць на кінафестывалі «Лістапад»
На фестывалі «Лістапад» у межах Нацыянальнага конкурсу прадэманструюць 39-хвілінную стужку прапагандыста Рыгора Азаронка «Душа абаронцы», заўважыў тэлеграм-канал «Священный Белавуд».

«Фільм, які раней называўся «Душа войска» цяпер завецца «Душа абаронцы». І распавядае ён пра Мазырскі памежны атрад, які фактычна дазволіў зайсці расійскаму войску на тэрыторыю Украіны ў лютым 2022 года і наблізіцца да Кіева, — піша «Священный Белавуд». —
Логлайн фільма наступны — «Захаванне міра падчас вайны — наш агульны абавязак». Гучыць у агульным кантэксце досыць крывадушна, але па-іншаму і быць не магло».
Раней пра здымкі гэтага фільму паведамляў Флагшток.

На здымках фільма. Фота: Мозыркі памежны атрад
Праца Азаронка будзе дэманстравацца 4 лістапада ў кінатэатры «Піянер». У анонсе стужка апісваецца наступным чынам:
«Фільм пра сілу і мужнасць людзей, якія штодня знаходзяцца на мяжы. На мяжы паміж жыццём і смерцю. Унікальныя падзеі, захапляльныя трэніроўкі і спецаперацыі, кранальныя асабістыя гісторыі — пра ўсё гэта раскажа фільм. Любоў, Гонар, Адвага, а самае галоўнае — душа чалавека ў такі складаны момант».

На здымках фільма. Фота: Мозыркі памежны атрад
Нагадаем, год таму тэлепрапагандыста і ютуб-блогера Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм» у якасці рэжысёра дакументальнай студыі «Летапіс».
Рыгор Азаронак скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “Рэжысёр”. Дыпломнай працай Рыгора стаў фільм “Салдат Хрыста. Юрый Вараб’ёўскі”, прысвечаны аднайменнаму праваслаўнаму пісьменніку і канспіролагу з Расіі.
«Галоўнае — пасеяць сумневы». Як прапаганда маніпулюе людзьмі і як з гэтым змагацца
@bajmedia