• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм «Пад шэрым небам» пра Кацярыну Андрэеву з’явіўся ў інтэрнэце

    Фільм «Пад шэрым небам» ужо можна паглядзець на HBO і іншых стрымінгавых пляцоўках. А ў студзені можна будзе даведацца, ці атрымае ён узнагароду на Еўрапейскай кінапрэміі.

    Фільм «Пад шэрым небам» глядзець у інтэрнэце

    Фрагмент постэру фільму «Пад шэрым небам». Выява: Imdb.com

    Мастацкі фільм «Пад шэрым небам» рэжысёркі Мары Тамковіч з’явіўся на шэрагу анлайн-пляцовак, у тым ліку HBO Max, Canal+, Pol­sat Box і іншых. Паглядзець фільм можна па падпісках, якія пачынаюцца ад 30 злотых – каля 24 беларускіх рублёў.

    З’яўленне фільму на стрымінгах доўгачаканае: прэм’ера адбылася яшчэ ў чэрвені 2024 года, але раней фільм паказвалі толькі на фестывалях і ў абмежаваным пракаце ў лічаных кінатэатрах за межамі Беларусі. Цяпер яго можна паглядзець онлайн (у Беларусі можа спатрэбіцца VPN і картка непадсанкцыйнага банку, якая спрацуе для аплаты).

    Фільм «Пад шэрым небам» заснаваны на рэальных падзеях і распавядае гісторыю журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай і ейнага мужа Ігара Ільяша. Абое цяпер палітычныя зняволеныя ў Беларусі. Фільм пра іх не дакументальны, але грунтуецца на сапраўднай гісторыі, у тым ліку на размовах рэжысёркі з Ільяшом і з затрыманай разам з Кацярынай журналісткай Дар’яй Чульцовай. Фільм здымаўся на мінімальны бюджэт, на здымкі было толькі 15 дзён.

    Мара Тамковіч: «Для мяне “Пад шэрым небам” — гэта не фільм пра пратэсты. Гэта фільм перадусім пра людзей, пра каханне»

    «Пад шэрым небам» перамог на фестывалі «Паўночнае ззянне» ў 2024 годзе, а Мара Тамковіч атрымала прэмію за найлепшы дэбют на 49‑м Фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні. Цяпер фільм намінавалі на «Еўрапейскае адкрыццё года» на Еўрапейскай кінапрэміі (так званы Еўрапейскі Оскар). Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 17 студзеня 2026 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці