• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА “БАЖ” возьме ўдзел у канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні

    Прадстаўляць арганізацыю на канферэнцыі АБСЕ будзе сябра Праўлення Жанна Літвіна.

    Штогадовая канферэнцыя АБСЕ пройдзе з 19 па 30 верасня ў Варшаве. У рамках канферэнцыі запланавана 18 пленарных сесій, а таксама мерапрыемствы, якія даюць ўдзельнікам магчымасць абмеркаваць пытанні, што не былі цалкам ахопленыя падчас рабочых пасяджэнняў.

    Таксама прадстаўнікі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», праваабарончых арганізацый: Асамблеі НДА, ПЦ «Вясна», Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend пры падтрымцы Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава правядуць паралельнае мерапрыемства па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі.  

    «БАЖ ужо два дзесяцігоддзі дзейсна бароніць свабоду выказвання ў нашай краіне. Таму ягоныя прадстаўнікі прысутнічаюць на ўсіх сапраўды важных міжнародных сустрэчах, на якіх ідзе гаворка пра сапраўднае становішча справаў у нашай краіне — і па лініі ААН, і на платформах іншых міжнародных арганізацыяў. Мы стаялі і будзем стаяць на варце асноўных свабодаў беларусаў — паўсюль там, дзе гэта магчыма. Важна, каб голас прадстаўнікоў нашай прафесіі быў гучным і моцным», — адзначае намеснік старшыні ГА «БАЖ» Міхась Янчук.

    Сустрэча па разглядзе выканання абавязацельстваў усіх дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе штогадовай канферэнцыяй па правах чалавека і дэмакратыі.

    Арганізатар мерапрыемства Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ прадастаўляе платформу 57 дзяржавам-удзельніцам АБСЕ, партнёрам па супрацоўніцтве, структурам АБСЕ, грамадзянскай супольнасці, міжнародным арганізацыям для падвядзення вынікаў выканання дзяржавамі абавязацельстваў АБСЕ па чалавечым вымярэнні, абмеркавання звязаных з гэтым праблем, абмену досведам і выпрацоўкі рэкамендацый па правядзенні далейшых паляпшэнняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці