• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ганну Красуліну канчаткова вырашылі не высылаць зь Беларусі

    Прэс-сакратарка беларускай Аб’яднанай грамадзянскай партыі, грамадзянка Расеі Ганна Красуліна паведаміла, што суд Маскоўскага раёну не атрымаў у належны тэрмін скаргаў на рашэньне, якое скасавала яе высылку зь Беларусі.

    «Гэта азначае, што УУС ня мае намеру абскарджваць рашэньне, — тлумачыць Красуліна. — Гэта пацьвярджаецца і паводзінамі супрацоўнікаў аддзелу па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага раёну, які я наведала, каб падаць заяву на падаўжэньне віду на жыхарства. Дакумэнты прынялі, а пячатку аб высылцы ў маім пашпарце анулявалі».

    Красуліну зьбіраліся выслаць праз адміністрацыйныя правапарушэньні: адзін штраф за неаплочаны праезд, які яна сплаціла на месцы, і дзьве палітычныя акцыі: пікет падчас выбарчай кампаніі і сустрэча затрыманых зь ізалятара. Яна кажа, што задаволеная скасаваньнем рашэньня аб «выгнаньні» ў «краіне, дзе ўжо практычна няма надзеі на справядлівае правасудзьдзе».

    «Такія рашэньні ўражваюць замежных назіральнікаў і міжнародныя структуры, — дадала Красуліна. — І выклікала б расчараваньне, калі сытуацыя нейкім адвольным чынам была адматаная назад».

    Што важна ведаць пра высылку Ганны Красулінай?

    Міграцыйная служба Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла 13 лістапада прэс-сакратарцы АГП Ганьне Красулінай пра рашэньне аб яе высылцы «ў інтарэсах грамадзкага парадку».

    Прычынай для высылкі Красулінай сталі адміністрацыйныя правапарушэньні:

    1. пікет падчас выбарчай кампаніі;
    2. сустрэча з ізалятара затрыманых;
    3. сплачаны на месцы штраф за неаплачаны праезд.

    У АГП лічаць, што матывы дэпартацыі — палітычныя.

    Тэрмін высылкі: 1 год.

    Хто такая Красуліна?

    Ганна Красуліна нарадзілася ў Расеі і мае расейскае грамадзянства. У Беларусь яна пераехала ў 2002 годзе. Муж і дзеці Красулінай маюць беларускае грамадзянства. Сваіх бацькоў Красуліна перавезла ў Беларусь.

    Красуліна мае пасьведчаньне на жыхарства ў Беларусі да 30 студзеня 2019 году.

    Каго яшчэ высылалі і дэпартавалі зь Беларусі?

    У 2011 годзе беларускія ўлады дэпартавалі з краіны журналіста газэты «Маскоўскі камсамолец» Ігара Кармазіна, заявіўшы, што ён нясе пагрозу бясьпецы краіны.

    У 2014 годзе ўлады пазбавілі віду на жыхарства і дэпартавалі на 3 гады праваабаронцу Алену Танкачову. Сёлета Танкачова атрымала дазвол на часовае пражываньне ў Беларусі.

    Карэспандэнта тэлеканалу НТВ Аляксандра Ступнікава ў 1997 годзе пазбавілі акрэдытацыі і выслалі зь Беларусі. У 2003 годзе прадстаўніцтва НТВ у Беларусі зачынілі, а яго кіраўніка Паўла Селіна дэпартавалі з краіны бяз права ўезду тэрмінам на 5 гадоў. У 2009‑м зь Беларусі дэпартавалі журналістаў расейскай тэлекампаніі НТВ Аляксея Малкава і Юрыя Бабенку, якія здымалі сюжэт пра зьніклых апазыцыянэраў.

    У 2006‑м дэпартавалі расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава.

    13 сьнежня 2005 году карэспандэнтцы Польскага тэлебачаньня Агнешцы Рамашэўскай было адмоўлена ва ўезьдзе ў Беларусь, нягледзячы на дзейную візу і гадавую акрэдытацыю Міністэрства замежных спраў Беларусі.

    У чэрвені 2004-га за парушэньне «правілаў знаходжаньня замежных грамадзянаў» дэпартавалі ва Ўкраіну на 5 гадоў намесьніка рэдактара газэты «Время» Міхаіла Падаляка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці