Геаграфія дабрачыннасці – уся Беларусь
Старуха Шапакляк марыла аб славе. Яе жаданне стаць знакамітай на ўвесь свет не давала ёй спакою ні днём, ні ўначы. Слава бачылася ёй за кожным паваротам, за кожным дрэвам і кустом, але здагнаць яе, «ухапіць за хвост» было няпроста. А жаданне стаць знакамітай не праходзіла. Разважаючы пра тое, як здабыць сабе хоць кавалачак гэтай недасягальнай птушкі-Славы, Шапакляк вывела сваю адмысловую формулу: «Добрымі справамі праславіцца нельга!» І кропка. І трэба шукаць іншых шляхоў. І заўсёды трымаць пацука ў кішэні…
Але добрыя справы на тое і добрыя, каб чалавек ці людзі, якія іх робяць, думалі пра славу ў апошнюю чаргу. На першы план у добрай справе выходзяць шчырасць памкненняў і пачуццяў, сардэчнае жаданне быць карысным для іншых, далучэнне да агульнай справы.
На пачатку снежня сябры ГА «БАЖ» з розных куткоў краіны аб’ядналіся пад сцягам дабрачыннасці, зладзіўшы кожны ў сваёй мясцовасці калядную акцыю ў дзіцячых дамах, прытулках, школах і
«Новый год и Рождество — это не праздник потребительства, это время добра, традиционное время благотворительности», — з такімі словамі звярнуліся да сваіх чытачоў сябры БАЖ з Баранавічаў. І на гэты заклік адгукнуліся дзесяткі людзей. Навучэнцы шасці школ горада напісалі асабістае навагодняе віншаванне кожнаму з 300 жыхароў Ляснянскага
Падарункі для дзетак слонімскага сацыяльнага прутылку таксама збіралі праз газету. Але да таго, як размясціць на старонках «Газеты Слонімскай» абвестку пра акцыю міласэрнасці, карэспандэнт гэтага выдання Сяргей Васільеў стаў сапраўдным «упаўнаважаным Дзеда Мароза» і завітаў у прытулак з тым, каб дзеткі напісалі свае лісты чароўнаму Дзеду і перадалі іх праз яго. Ужо праз некалькі дзён падарункі, пра якія марылі дзеткі, былі запакаваныя ў каляровыя пакеты. Сланімчане заўсёды хутка адгукаліся на дабрачынныя акцыі журналістаў.
Лісты Дзеду Марозу пісалі ў гэтым годзе і ў Слуцку. Раней журналісты мясцовай газеты «
Магілёўскія сябры БАЖ сабралі сродкі на падарункі выхаванцам Чавускага спартовага
Сябры БАЖ з Віцебску прыйшлі з дабрачыннай акцыяй у
Журналісты, якія працуюць у газетах Брэста, накіраваліся ў святочныя дні ў вёску Пелішча Камянецкага раёна, дзе працуе
І вось тут бы ўздыхнуць з палёгкай, павіншаваць адзін аднаго і пачаць прыдумляць іншыя магчымасці падтрымаць дзетак у прытулках і інтэрнатах, але, як высветлілася, нават у такой добрай справе, як дабрачыннасць, цэтлік «апазіцыйнага» журналіста перашкаджае дарыць падарункі і праяўляць міласэрнасць.
Гомельскія сябры БАЖ сутыкнуліся з нечаканымі перашкодамі, калі падарункі для дзетак былі ўжо сабраныя. І не з прычыны таго, што зламаўся транспарт, ці (крый Божа) злодзеі скралі гэтыя падарункі. Проста дырэктары адразу некалькіх
І хоць гамельчукі не гублялі надзеі, што здаровы сэнс пераможа чыноўніцкія страхі, і дзеткі раней ці пазней атрымаюць свае шампуні і зубную пасту, але ж святочны настрой у тых, хто збіраў дапамогу, быў ужо сапсаваны, а падарункі дзеткам давялося прывезці ў бліжэйшы інтэрнат — так бы мовіць, знянацку.
Шчыра кажучы, ідэя каляднай дабрачыннай акцыі — не новая, і шмат хто з нашых калег з рэгіёнаў штогод ладзілі такія акцыі ў сваіх выданнях, звярталіся да чытачоў па ахвяраванні, распавядалі праз газеты пра дзяцей і дарослых, якія апынуліся ў складаных жыццёвых умовах. Можа, таму кожнаму з тых, хто рабіў гэтую справу шчыра і сардэчна, было непрыемна пачуць, што БАЖ і кожны з нашых сябраў паасобку нібыта «зарабляе дывідэнды» на чужым няшчасці.
Але ўсё ж знайшліся і ў нашым рэальным свеце свае «старухі шапакляк» з пацуком у кішэні. Знайшліся,
Каментаваць гэтую пазіцыю бессэнсоўна. Абараняць гонар і годнасць тым нашым сябрам і калегам, якіх беспадстаўна абвінавачваюць, — можа, і трэба. Бясспрэчна, на маю думку, адно — добрую справу нельга прыпыняць, акцыя павінна шырыцца і доўжыцца. Бо, калі знакамітыя казачныя героі «будавалі, будавалі і нарэшце збудавалі», то нават Шапакляк вымушана была змяніць свой пункт гледжання.
Тым больш што «блакітны цягнік» дабрачыннасці зазірнуў яшчэ далёка не ва ўсе куточкі Беларусі.