• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскі школьнік перамог у конкурсе відэаблогераў з ролікам пра беларускую мову

    У канцы мінулага года Мікіта Кузьмініч удзельнічаў у навучальным курсе “Школа видеоблогера”  і конкурсе выступоўцаў “ТеДДи — трибуна для детей”. Вынікі спабору аб’явілі 4 верасня. Першае месца раздзялілі Мікіта Кузьмініч з прамовай “5 прычын чаму беларусы не размаўляюць па-беларуску” і Мікіта Талай з прамовай “10 словаў, што могуць змяніць стаўленне да беларускай мовы”. Крытэрыямі перамогі былі колькасць праглядаў відэаролікаў, лайкаў і каментарыяў.

    “Мне спадабалася ўдзельнічаць у конкурсе і навучанні. Шмат даведаўся пра аратарскае майстэрства, пра тое, як трымацца на публіцы, засвоіў прыёмы, дзякуючы якім можна зацікавіць людзей прамовай. Напрыклад, нас вучылі трымаць кантакт з аўдыторыяй. Выступаючы ў вялікай зале — выбраць у кожнай з яе частак чалавека, да якога хацелася б звярнуцца, і расказваць нібы звяртаючыся асабіста да яго”, — распавёў Мікіта аб новых ведах. Курс навучання меў два вочных трэнінгі і дыстанцыйныя заняткі з хатнімі заданнямі.

    Пра перамогу Мікіта даведаўся ад мамы, ужо вечарам, таму нават не паспеў падзяліццца з сябрамі радасцю поспеху. “У прынцыпе, я не люблю хваліцца, але гэта крута, што ўдалося чагосці дасягнуць. Хочацца рэалізавацца ў жыцці, то пачынаць працаваць трэба з малога”.

    Што да больш актыўнай відаблогерскай  дзейнасці, то на яе, па словах Мікіты, у навучальным годзе проста не стае часу. “Магчыма, на канікулах паспрабую працягнуць. Тэма, на якую хочацца паразважаць, тычылася б стасункаў настаўнікаў і вучняў ці ўвогуле — дарослых і дзяцей”.

    Праект “ТэДДі — Трыбуна для  дзяцей” сумесна рэалізоўваюць рэдакцыя газеты “Аргументы і факты ў Беларусі”, РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.

    Уручэнне дыпломаў і прызоў пераможцам адбудзецца ў лістападзе 2017 года падчас мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму Дню Дзіця (20 лістапада).

    Восенню 2017 года навучальныя курсы “ТэДДи — Трибуна для дзяцей” і “Школа видеоблогера. Дайджест для тинейджеров” запросяць новых зацікаўленых цінэйджараў да ўдзелу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці