• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ігар Мельнікаў: Калі сыходзяць лепшыя з лепшых…

    Забойства журналіста Паўла Шарамета балюча адгукнулася ў душы кожнага неабыякавага да лёсу Беларусі чалавека.

    Мы пазнаёміліся з ім пяць гадоў таму, калі Павел задумаў праект “Гістарычная праўда” і шукаў чалавека, які будзе “цягнуць” гэты кавалак працы. Ён адмыслова шукаў не проста дасведчанага журналіста, але гісторыка з навуковай ступенню, які ведае гістарычную навуку знутры.

    Мы шмат спрачаліся. Я казаў: “Ты не разумееш, ты ўспрымаеш усё як журналіст, а тут патрэбны гістарычны погляд”. А ён адказваў: “Э, ты мала ведаеш пра мяне. Я скончыў тры курсы гістфаку БДУ, і гісторыя – мая другая прафесія”. І сапраўды, я мала ведаў пра яго. Усяго аднойчы мы сустрэліся ў Варшаве. Паразмаўлялі, абмеркавалі планы. Але шматкроць размаўлялі па скайпе.

    На самым пачатку існавання “Гістарычнай праўды” Павел крытыкаваў мяне за актыўнае выкарыстанне беларускай мовы. Маўляў, яна не папулярная і  абмяжоўвае аўдыторыю. “Твой цікавы артыкул прачытае паўтара чалавекі, а гэта кепскі вынік”, — казаў ён. На што я адказваў, што мы – беларусы і павінны шанаваць сваё.

    Пазней была Україна. І я бачыў, як цяжка прыходзіцца Паўлу, бо значная частка яго жыцця была звязана з Расіяй і тамтэйшымі медыя. Але Павел захаваў гонар, і трагедыя Украіны стала для яго асабістай. Шарамет і мне адкрыў вочы на шматлікія праблемы нашай паўднёвай суседкі.

    Калі ў лютым 2015 года ў Маскве забілі Барыса Нямцова, я адразу выказаў спачуванні Паўлу. Так атрымалася, што летам 2013 года на адной з канферэнцый у Польшчы я сустрэўся з апазіцыйным расійскім палітыкам, і той распавёў мне пра іх сяброўства з Шараметам. Я разумеў, што смерць Барыса Яўхімавіча стала сапраўднай трагедыяй для Паўла.

    Ішоў час, і спрэчкі наконт мовы артыкулаў на “Гістарычнай праўдзе” спыніліся. Больш за тое – заснавальнік сайта стаў выказвацца ў падтрымку нашай беларушчыны. Гэта сведчыла, што ён нарэшце знайшоў свой шлях да беларускай культуры і мовы. А яго апошні матэрыял на “Беларускім партызане” стаў своеасаблівым запаветам нам, жыхарам Беларусі, каб не баяліся размаўляць на роднай мове, каб бралі прыклад з украінцаў, якія шануюць сваю мову, гісторыю і культуру.

    Не буду пісаць пра тое, “якім ён хлопцам быў”. Скажу толькі, што гэта вельмі вялікая страта для Беларусі і для яе грамадства. Галоўная праблема нашай краіны — недахоп добра падрыхтаваных нацыянальных эліт і інтэлігенцыі. Па сённяшні дзень мы яшчэ не акрыялі ад жудасных 1930–1940‑х, калі лепшыя сыны Беларусі знайшлі свой апошні прытулак у Курапатах і іншых месцах нацыянальнай памяці. Калі сёння сыходзяць лепшыя прадстаўнікі беларускай грамадскасці, кожнаму сумленнаму беларусу становіцца горача, балюча і… жудасна. Але пакуль ёсць мы, будзе і Беларусь.

    Шчырыя спачуванні родным і блізкім (асабліва маці, якую я ведаў асабіста) Паўла Шарамета. А “Гістарычная праўда” будзе існаваць, пакуль ёсць людзі, якія хочуць ведаць гісторыю.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці