• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інфаграфіка: жаночая няроўнасць у сферы медыя

    Свята 8 Сакавіка — Міжнародны жаночы дзень — гістарычна з'явілася як дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і эмансіпацыю. І жанчыны сапраўды шмат дамагліся ў адстойванні сваіх правоў за апошнія сто год. Згадаць хаця б той факт, што яшчэ ў сярэдзіне ХХ стагоддзя не ва ўсіх краінах Еўропы жанчыны маглі галасаваць на выбарах!

    Першай краінай, дзе суфражысткі (ад англ. Suf­frage — выбарчае права) дамагліся поспеху, стала Новая Зеландыя: у 1893 годзе жанчыны атрымалі права галасаваць на выбарах. Першыя жанчыны-дэпутаты былі абраныя ў парламент у Фінляндыі ў 1906 годзе. У Францыі жанчыны сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі выбараў з 1944 года. Апошняй еўрапейскай краінай, якая прызнала за жанчынамі выбарчае права, стала княства Ліхтэнштэйн: толькі з 1984 года жанчыны змаглі галасаваць на выбарах. У СССР жанчыны атрымалі выбарчае права пасля рэвалюцыі 1917 года.

    А цяпер пра медыясферу.

    Сярод сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” — 45 % жанчын і 55 % мужчын.

     

    А гэта дадзеныя па жаночай няроўнасці ў сферы медыя ад International Media Support:

    У топ-менеджменце медыя — 17 % жанчын.

    24 % асобаў, пра якіх вы чуеце, чытаеце і якіх бачыце ў медыя, — жанчыны.

    У 19 % выпадкаў у матэрыялах экспертамі выступаюць жанчыны.

    У 16 % матэрыялаў пра палітыку і ўладу жанчыны выступаюць суб’ектам.

    Кожная жанчына феміністка, бо ніхто з нас сёння не адмовіцца ад сваіх правоў — у офісе БАЖ адбылася дыскусія «Вобраз жанчыны ў медыя» ФОТА ВІДЭА

    Любоў Лунёва: “Жанчыны ў гарачых кропках працуюць больш стрымана за мужчын” (фота, відэа)

    «Прасілі для ілюстрацыі інтэрв’ю фота з мужам або ў больш адкрытым адзенні». Ці ёсць месца для паэтак і пісьменніц у медыя

    10 беларускіх плакатаў да 8 сакавіка: жанчына з работніцы ператвараецца ў прыгажуню

    Медыя ідуць за грамадскім меркаваннем замест таго, каб адлюстроўваць трэнды, — Ірына Саламаціна пра гендарную павестку ў СМІ

    Наста Бойка: У мяне ёсць план на ўласнае медыя праз некалькі гадоў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці