• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: YouTube-канал «Белсат shorts» і некалькі праваабарончых інтэрнэт-рэсурсаў

    Увечары 21 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: YouTube-канал «Белсат shorts» і некалькі праваабарончых інтэрнэт-рэсурсаў

    У адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва ад 16 студзеня 2026 года ў гэты спіс ўключылі YouTube-канал «БЕЛСАТ SHORTS» (ідэнтыфікатар youtube.com/@belsat_shorts), які мае больш за 59 тысяч падпісчыкаў. Гэта адзін з інтэрнэт-рэсурсаў незалежнага беларускамоўнага тэлеканала «Белсат», які вядзе вяшчанне з тэрыторыі Польшчы. Раней, 3 лістапада 2021 года, рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі тэлеканал быў абвешчаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 16 студзеня 2026 года пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» сайт free­vi­as­na (ідэнтыфікатар freeviasna.org/en), прысвечаны беларускім палітзняволеным праваабаронцам.

    У той самы дзень суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы прызнаў  «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» сайт dp.spring96  (ідэнтыфікатар dp.spring96.org). Гэта сайт праваабарончай кампаніі «НЕ смяротнаму пакаранню», на ім прапануецца падпісаць петыцыю з патрабаваннем адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

    Таксама 16 студзеня 2026 года суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы  вырашыў, што «экстрэмісцкая інфармацыйная прадукцыя» размешчаная і ў TikТоk-акаўнце «Вясна» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@viasna96.org/en). Гэта інтэрнэт-рэсурс Праваабарончага цэнтра «Вясна».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці