• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі англамоўныя сацсеткі «Белсата» і TikTok праекта «Перетрем с Халезиным»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 13 красавіка ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаныя дзве старонкі ў сацыяльных сетках, звязаныя з незалежным тэлеканалам «Белсат». Гэта акаўнт у Face­book з назвай Bel­sat in Eng­lish (ідэнтыфікатар facebook.com/belsat.eng) і акаўнт Х з назвай Bel­sat in Eng­lish (ідэнтыфікатар x.com/belsat_eng). Адпаведнае рашэнне 10 красавіка 2026 года прыняў суд Ленінскага раёна Гродна.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўжо былі ўнесеныя некалькі дзясяткаў розных інтэрнэт-рэсурсаў, афіляваных з тэлеканалам «Белсат». 3 лістапада 2021 года рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі тэлеканал абвешчаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

    «Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны змест акаўнта ў Tik­Tok з назвай freekuhar (ідэнтыфікатар tiktok.com/@freekuhar). Такое рашэнне прыняў 9 красавіка 2026 года суд Ленінскага раёна Магілёва. Акаўнт мае 1268 падпісчыкаў, ён з’яўляецца адным з інтэрнэт-рэсурсаў ток-шоу «Перетрем с Халезиным», дзе блогер, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін абмяркоўвае з суразмоўцамі сітуацыю ў Беларусі і свеце. Аднайменныя YouTube-канал і старонка ў Insta­gram былі ўключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў яшчэ летась.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.