Белсат
«Калыханка для дарослых». Дзяніс Дудзінскі – пра новае вечаровае шоу на «Белсаце»
На «Белсаце» – чарговая прэм’ера. Цяпер гледачы могуць бавіць суботнія вечары пад цёплыя гутаркі і цудоўную музыку вячэрняга шоу «Калыханка для дарослых». Дэбют адбыўся 3 кастрычніка.
Культура дыскусіі ў выгнанні. Пра новую хвалю беларускіх дэбатаў
Эпоха кароткіх відэа і сотняў тэлеграм-паведамленняў прызвычаіла спажыўца да фрагментарнага кантэнту, які выключае аналітычнае мысленне. У размове з БАЖ медыяменеджар Аляксей Дзікавіцкі і журналіст Алесь Кіркевіч пагаджаюцца: беларуская аўдыторыя стамілася ад «брэйнроту» і мае патрэбу ў глыбокіх, неадрэдагаваных дэбатах, дзе сустракаюцца рэальныя апаненты, а не кампліментарныя суразмоўцы.
«Размовы беларусаў пра сваё». Алесь Кіркевіч – пра новы праект на Белсаце «А хто там ідзе?»
«А хто там ідзе?..» – так называецца новая дыскусійная праграма на «Белсаце», прэм’ера якой адбылася 20 верасня. Круглы празрысты стол, за ім – тры ўдзельнікі, якія пачынаюць спрачацца пра… «харошых рускіх». Хто гэта і як да іх ставіцца? Такая тэма першага выпуску. А размова перад прэм’ерай – са стваральнікам і вядоўцам праграмы Алесем Кіркевічам.
ІТ-спецыялістам, якія супрацоўнічалі з «Белсатам», прад’явілі абвінавачанні: фінансавая шкода на мільёны долараў
Двум ІТ-спецыялістам, якія супрацоўнічалі з тэлеканалам «Белсат» у перыяд з 2018 па 2024 гады — Кшыштафу М. і Шыману П. прад’явілі абвінавачанні, паведамляюць польскія медыі.
Дакументальныя стужкі Белсату пакажуць на чатырох кінафестывалях
Гэтай восенню дакументалкі, створаныя пры ўдзеле тэлеканалу «Белсат», можна будзе пабачыць на вялікіх экранах у розных гарадах Польшчы.
«Прэпарую навіны, як патолагаанатам». Журналіст Дзмітрый Семчанка – пра свой дэбют на «Белсаце» з новым праектам «Дэкодар»
Дзмітрый Семчанка — пра тое, ці можа журналіст уплываць на гістарычныя падзеі і чаму не ўдалося перадухіліць таго, што адбылося, а таксама апавядае аб праграме «Дэкодар», якая выйдзе ў эфір «Белсату» 5 верасня.
«Белсат» абвясціў новы сезон. У эфір вяртаюцца і былыя палітвязні
Тэлеканал «Белсат» абвясціў пра запуск новага сезона з рэкорднай колькасцю прэм’ер. У эфіры з’явяцца новыя інфармацыйныя і аўтарскія праграмы, праекты пра беларускую гісторыю, бяспеку, прапаганду і культуру.
У Варшаве затрымалі двух ІТ-спецыялістаў, якія раней абслугоўвалі «Белсат»
1 верасня а 6‑й гадзіне раніцы супрацоўнікі CBA (Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы) затрымалі двух ІТ-спецыялістаў, якія раней супрацоўнічалі з «Белсатам», паведаміла ў Facebook былая дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўска-Гузы.
«Падляшша. Выбар быць дома». Януш Гаўрылюк — пра Рэспубліку Біндзюга, «Бульбамуві» і падляшскія Балканы
Падляшша – унікальны памежны рэгіён Польшчы, дзе сустракаюцца заходняя і ўсходняя хрысціянскія традыцыі, а беларуская мова і культура з’яўляюцца арганічнай часткай мясцовага ландшафту. Але ў выніку складанага гістарычнага кантэксту для некаторых пакаленняў уласная нацыянальная ідэнтычнасць стала адкрыццём, якое сфарміравала іх далейшы шлях.
Аўтар дакументальных фільмаў «Белсату» вымушана ўцёк з Беларусі пасля ператрусаў
Рэжысёр, аўтар дакументальных фільмаў «Белсату» Андрэй Кудзіненка вымушана з’ехаў з Беларусі праз пагрозу крымінальнага пераследу. Пра гэта паведаміў у Facebook яго сябр, арт-мэнэджар і рэжысёр Януш Гаўрылюк.
Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»
Васьміхвілінныя ролікі выходзяць у эфіры «Белсата» і на ютубе.
Як трансфармуюцца ранішнія медыяфарматы для беларусаў
Часы, калі глядач жыў паводле жорсткай тэлевізійнай ці радыёсеткі, сышлі ў мінулае. Ранішні эфір трансфармаваўся ў мультыплатформенны праект, які жыве ў YouTube, сацыяльных сетках і праз спадарожнік. Разам з дырэктаркай «Белсату» Алінай Коўшык і радыёвядоўцам Васілём Ядчанкам разбіраемся, як класічны фармат адаптуецца да новых звычак спажывання кантэнту.
Ірына Слаўнікава будзе расказваць рускамоўнай аўдыторыі пра сапраўдную Беларусь
Экс-палітзняволеная журналістка Ірына Слаўнікава далучаецца да міжнароднай каманды «Вот так» і цяпер будзе рэалізоўваць на праекце сваю праграму.
Дакументальны фільм «Белсату» пакажуць на фестывалі кіно ў Варшаве
У ліпені ў Варшаве стартуюць бясплатныя кінапаказы «Пад агульным небам» на адной з гарадскіх вуліцаў у серады і чацвяргі. У сярэдзіне месяца пройдзе асобны беларускі кінавечар, на якім пакажуць ігравы і дакументальныя фільмы.
На «Раніцы з Белсатам» – новая вядоўца
Смаліць вепрукоў на «Будзьме», грае ў тэатры, робіць падкасты «Тутака» і кожную раніцу пачынае з кубачка матчы. У размове з «Белсатам» новая вядоўца ранішняга шоу Наста Суханосік расказвае пра свае мары, страхі і варʼяцтвы… Яе дэбют у эфіры адбудзецца ў суботу 20 чэрвеня.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.