• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кацярына Ваданосава атрымала прэмію імя Францішка Багушэвіча за перадачу «Нітка Зорка»

    Беларускі ПЭН абвясціў пераможцаў прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год. Адна з лаўрэатак — тэлевядоўца Кацярына Ваданосава з аўтарскім праектам «Нітка Зорка». Спецыяльную аднаку за кнігу «Стагоддзе НН» атрымаў журналіст Сяргей Дубавец.

    Кацярына Ваданосава атрымала прэмію імя Францішка Багушэвіча

    Скрыншот: кадр з перадачы «Нітка Зорка» на Белсаце

    Прэмія ўручаецца за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2024 годзе. Пераможцаў абвясціла падчас анлайн-цырымоніі 16 снежня старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

    Сёлета былі ўганараваны некалькі аўтараў:

    • за інтэлектуальную актуалізацыю матэрыяльнай спадчыны прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымала Кацярына Ваданосава і яе праект «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на тэлеканале «Белсат»;
    • за грунтоўны ўнёсак у беларускую несмяротнасць пераможцамі прэміі імя Францішка Багушэвіча сталі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч з выданнем «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» (фонд Kamunikat.org, 2024).

    «Еду на лекцыю і шыю панталоны». Кацярына Ваданосава расказала пра новы аўтарскі праект

    Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай кнігу Сяргея Дубаўца «Стагоддзе НН» (Вясна, 2024) за крэатыўную рэінтэрпрэтацыю нацыянальнай класікі.

    Прэмія імя Францішка Багушэвіча – штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Яна носіць імя выбітнага беларускага пісьменніка ды грамадскага дзеяча і традыцыйна ўручаецца аўтарам за выдатную гістарычную прозу, што спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці